Адзіны дзень інфармавання: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці-аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва» і ўзнагароджанне выдатнікаў вучобы
- Апублікавана 23.09.2022 14:25
У межах адзінага дня інфармавання, які праходзіў у БелДУТ 22 верасня 2022 года, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Гомельскай мытні.
Перад студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта выступілі: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы 3 ранга Яшкоў Фелікс Валянцінавіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні, саветнік мытнай службы 2 рангу Асененка Дзмітрый Алегавіч.
Адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны пытанням гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Былі разгледжаны асноўныя гістарычныя вехі фармавання беларускай дзяржавы, прааналізаваны цяперашнія выклікі і пагрозы і асабліва адзначана важнасць правільнага разумення гістарычных падзеяў, якое і павінна з'явіцца надзейнай асновай грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Асаблівым пунктам мерапрыемства стала ўзнагароджанне студэнтаў трэцяга і чацвёртага курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» за ўзорныя паводзіны, высокую асабістую адказнасць, выдатную вучобу, актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта нагрудным знакам «Мытная справа» и падзякай ад Гомельскай мытні. Былі ўзнагароджаны: Акуленка Ксенія, Смалякова Кацярына, Удодаў Павел, Катлярова Дар'я, Петрашына Паліна, Шваб Ксенія.
У ходзе сустрэчы былі зададзеныя пытанні, якія тычацца забеспячэння нацыянальнай бяспекі, напрамкаў развіцця знешняга электроннага гандлю, навучання і размеркавання выпускнікоў, перспектыў развіцця мытнай службы. Таксама былі пазначаныя праблемы для абмеркавання на наступнай сустрэчы ў Адзіны дзень інфармавання, які адбудзецца ў кастрычніку.
А.П. Пятроў-Рудакоўскі
Фота Алены Белавус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter