БелДУТ на Гала-канцэрце Гомельскай вобласці фестываля «Беларусь – мая песня»


Гала-канцэрт творчых калектываў Гомельскай вобласці «Галасы Палесся ў прасторах сусвету» в рамках рэспубліканскага фестываля «Беларусь – мая песня» прайшоў 30 красавіка ў Мінску.

Симвалам  «Галасоў Палесся» выбран неглюбскі ручнік.

19

Звыш 150 навучэнцаў БелДУТ, сярод якіх наш знакаміты народны ансамбль танца «Палескія зоры» пад кіраўніцтвам Ганны Забэла, студэнты розных факультэтаў універсітэта, курсанты, паўгода рыхтаваліся да гэтай грандыёзнай падзеі. На сцэне Палаца Рэспублікі наш універсітэт прадставіў Гомельскую вобласць годна.

7

Менавіта Гомельская вобласць - гераічны край, у якім зарадзіўся шырокі партызанскі рух, у якім кожны горад, кожная вёска нясе памяць аб пакутах і стратах у гады Вялікай Айчыннай вайны, напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадставіла свае канцэртныя нумары ў Гала-канцэрце.

Пранікнёны танец, які падрыхтавалі танцоры ансамбля танца "Палескія зоры», выкананы пад аўтарскую песню Аляксандра Панамарэнкі «Памяць зямлі» разам з узорным ансамблем танца «Золак», па словах рэжысёра Гала-канцэрта Пятра Свярдлова выклікаў усе тыя эмоцыі ў залы, якія не могуць не паўстаць у людзей, якія нясуць у сабе гістарычную памяць пра вайну скрозь годы.

2

2

2

2

2

16

28

17

Гардзей Ракусевіч, сакратар першаснай арганізацыі БРСМ БелДУТ, які прыехаў падтрымаць выступоўцаў, дзеліцца ўражаннямі:

- Гонар за тое, што мы, гамяльчане, і мы, БелДУТаўцы, настолькі таленавітыя, перапаўняе. У адным канцэрце мы ўбачылі ўнікальнасць кожнага калектыву як быццам кожнага кутка Гомельшчыны.

20

Моцны духам, квітнеючы, шматгранны край - так выказалі сваю думку ў танцы нашы студэнты на вялікай рэспубліканскай сцэне.

24

24

24

24

24

24

24

24

24

24

 

 Прэс-служба

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter