Са святам вясны!


ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!

Шчыра і сардэчна віншую вас з першым вясновым святам - Днём жанчын!

Сярод шматлiкiх святаў гэты сакавіцкі дзень найбольш дакладна адпавядае сутнасці выдатнай паловы чалавецтва: душэўнай маладосці, здольнасці дарыць цяпло і святло, увасабляць тую гармонію, дзякуючы якой існуюць мір і згода.

Спакон веку жанчына з'яўляецца захавальніцай хатняга ачага, а сёння многія з вас паспяхова сумяшчаюць клопат пра сям'юі прафесійную дзейнасць. Мы высока цэнім актыўны ўдзел выкладчыкаў у навучанні і выхаванні маладога пакалення, а многія нашыя выдатныя студэнткі радуюць нас поспехамі ў вучобе, спорце, мастацтве.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, прыгажосці і абаяння, любові, ўзаемаразумення і павагі блізкіх, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І КУЛАЖАНКА

 

8marta r

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter