БАЛЬ - ХВАЛЮЮЧАЯ І РАДАСНАЯ ПАДЗЕЯ


25 чэрвеня 2019 года з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў нашай краіны.

Па традыцыі ўдзел у ім бяруць тыя юнакі і дзяўчаты, якія яшчэ ўчора былі гонарам ВНУ, а заўтра стануць спецыялістамі розных галінаў народнай гаспадаркі. На гэтае ўрачыстае мерапрыемства наш універсітэт дэлегаваў Алега Гурскага (УПП), Святлану Пісарэнка (механічны факультэт), Ганну Дудашэнка (ПГБ), Паўла Кажамякіна (ВТФ).

p3

p1

Высокім гонарам яны ўшанаваныя за выдатную вучобу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта. За гады вучобы ўсім ім прызначаліся імянныя стыпендыі, яны неаднаразова заахвочваліся рэктаратам і дэканатамі матэрыяльна. Усе дасягнулі пэўных поспехаў у навукова-даследчай працы.

foto3
foto3

Алег Гурскі ўзнагароджаны дыпломам II ступені за ўдзел у 73-й студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Святлана Пісарэнка з'яўлялася членам савета ўніверсітэта, і Савета студэнцкага самакіравання БелДУТа, знаходзіцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Аб здольнасцях будучага архітэктара Ганны Дудашэнка сведчыць той факт, што яна брала ўдзел у конкурсе распрацоўкі дызайн-праекта Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты), а таксама ў Міжнародным конкурсе «Крэатыўны выстававы цэнтр у Велінгтоне» (Новая Зеландыя). Яшчэ Аня – удзельніца нацыянальнага этапу міжнароднага конкурсу «Мультыкамфортны дом «Сэн-Габэн» 2019». Захапляецца вывучэннем англійскай, італьянскай і французскай моваў.

Павел Кажамякін неаднаразова ўдзельнічаў у міжнароднай алімпіядзе курсантаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па ваеннай гісторыі. Аказваў дапамогу кадэтам Гомельскага гарадской кадэцкай вучэльні ў спасціжэнні ваенных навук і набыцці навыкаў, на практыцы рэалізуючы прынцып «Роўны навучае роўнага».

Поўныя ўражанняў, радасных эмоцый хлопцы і дзяўчаты вярнуліся з Мінска.

- Гэта быў незабыўны дзень, - кажа Алег Гурскі. - Мы шчаслівыя, што нам выдаўся такі шанец. З хваляваннем і трапятаннем мы ўскладалі вянкі і кветкі да стэлы «Мінск-горад-герой». Кожны наш крок быў напоўнены глыбокім сэнсам і глыбокай пашанай усім удзельнікам Вялікай Айчыннай Вайны, якім мы абавязаныя мірным небам і шчаслівай маладосцю.

Сам баль быў падобны на казку. Святочна ўпрыгожаная зала, пышныя сукенкі дзяўчат, строгія фракі юнакоў, цудоўная музыка – усё стварала выдатны настрой.

У нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Рыгоравіч гутарыў з намі, даваў мудрыя жыццёвыя парады.

Асабіста для мяне незабыўна яшчэ адна падзея: я быў у складзе групы студэнтаў, якія падпявалі народнай артыстцы Беларусі Ядвізе Паплаўскай песню «Не смейце забываць настаўнікаў». Многія адзначалі, што атрымалася добра.

Студэнцкія дэлегацыі цёпла прымалі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.

Я, ды і астатнія ўдзельнікі ўрачыстасці, захаваюць гэты дзень у сэрцы назаўжды.

p6

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter