Інфармацыйная акцыя ў рамках падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 26.10.2019 17:30
26 кастрычніка 2019 года прайшла інфармацыйная акцыя ў рамках падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падчас гэтай акцыі актывісты моладзевых арганізацый Гомеля аказвалі інфармацыйную падтрымку гамяльчанам і гасцям горада, а таксама прапаноўвалі скласці самастойна ідэальны партрэт дэпутата.
Актывісты першаснай арганізацыі ГА БРСМ БелДУТ узялі самы актыўны ўдзел у акцыі. На фота - студэнт электратэхнічнага факультэта Міхаіл Сувораў.
фота Моладзь Гомеля
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter