Цуды на Каляды для дзяцей, якія ў Новы год апынуліся ў бальніцы


27 снежня 2019 года прайшла акцыя «Цуды на Каляды».

Валанцёрскі атрад «Крылы» першаснай арганізацыі БРСМ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту павіншаваў дзетак, якія ў навагоднія святы апынуліся ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Добраахвотнікі паказалі юным пацыентам навагоднюю казку «Тры волата», а Дзед Мароз і Снягурка паднеслі падарункі ад усіх раённых камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ горада над Сожам сумесна са сваім актывам.

1
08
1
08

7

6

«Мы стараемся дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі».

ПА ГА «БРСМ» выказвае падзяку Гомельскаму дзяржаўнаму тэатру лялек.

фота Гомельскія ведамасці

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter