Квэст-дэтэктыў

Категория
Конкурсы
Дата
2021-10-28 18:00 - 20:00

Гатовы акунуцца ў прыгоды з галавой?


12

Cтудэнцкi савет унiверсiтэта запрашае ўсіх на восеньскі Квэст-дэтэктыў. Вас чакае цікавы сюжэт, на працягу якога вы паўдзельнічаеце ў загадкавых прыгодах. Квэст адбудзецца 28 кастрычніка ў 18:00 у холе ўвахода з боку прашпекта Перамогі.

Вы зможаце ахунуцца ў загадкавую і казачную атмасферу і з камандай разблытваць усе сюжэтныя хітрыкі. У той жа час - праверыць свой узровень беларускай мовы, бо квэст беларускамоўны. Але не пужайцеся гэтага, калі будуць праблемы, вам падкажуць. І з квэста вы вынясеце не толькі добрыя эмоцыі, а яшчэ і новыя словы нашай роднай мовы.

Удзельнічаць могуць каманды з чатырох чалавек. Тэматычныя касцюмы вітаюцца. Паспяшайце, удзельнічаць могуць толькі шэсць каманд!!!

 
 

Все Даты:

  • 2021-10-28 18:00 - 20:00

Работает на iCagenda