Усебеларуская хвіліна маўчання 22 чэрвеня

Category
Акцыя
Date
2021-06-22 12:00 - 12:01

У нядзелю, 22 чэрвеня 1941 года, на досвітку войскі фашысцкай Германіі без абвяшчэння вайны раптам атакавалі ўсю заходнюю мяжу Савецкага Саюза і нанеслі бомбавыя авіяўдары па савецкіх гарадах і воінскіх злучэннях.

 


 

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яе чакалі, але ўсё ж яна прыйшла раптам.

 

Вялікая Айчынная вайна скончылася перамогай СССР, але якой цаной?! Коштам чалавечых пакут і велізарных страт, якія выпалі на долю савецкага народа.

 

У краінах постсавецкай прасторы 22 чэрвеня прыспускаюць дзяржаўныя сцягі і ўспамінаюць гэтую вайну і загінулых у ёй. У гэты дзень праходзяць розныя ўрачыстыя і памятныя мерапрыемствы з запальваннем свечак, ускладаннем кветак да помнікаў і мемарыялаў.

 

Дзень памяці і смутку-дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета-80 гадоў.

 

22 чэрвеня ў 12.00 запрашаем усіх далучыцца да рэспубліканскай хвіліны маўчання.

 

1

 

 

 

 

 
 

All Dates

  • 2021-06-22 12:00 - 12:01

Powered by iCagenda