Сустрэча студэнтаў выпускнога курса спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» з прадстаўнікамі заказчыкаў-кадраў
- Апублікавана 16.10.2025 16:41
16 кастрычніка прайшла сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці 1-70 02 01 "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" з намеснікам генеральнага дырэктара-галоўным інжынерам ААТ "Гомельпрамбуд" - Лін Юрыем Валер'евічам і кіраўніком кадравай службы - Ластаўчынай Наталляй Генадзеўнай.

З уступным словам выступіў дэкан факультэта "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" Ташкінаў А.Г., гаворачы аб маючым адбыцца размеркаванні студэнтаў з улікам патрэбнасцей арганізацый-заказчыкаў кадраў, перадаўшы слова кіраўніку кадравай службы Ластаўчынай Наталлі Генадзеўне.

Наталля Генадзеўна дала тлумачэнні аб асноўных відах дзейнасці прадпрыемства ААТ "Гомельпрамбуд", расказала аб настаўніцтве маладых спецыялістаў, аб уцягванні работнікаў у грамадскае жыццё прадпрыемства.

Затым выступіў намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер ААТ "Гомельпрамбуд" - Лін Юрый Валер'евіч. Ён расказаў аб рабоце ардэнаноснага прадпрыемства "Гомельпрамбуд", падзяліўся прафесійным вопытам, акцэнтаваў увагу студэнтаў на перспектывах маладых спецыялістаў, якія прыходзяць працаваць на прадпрыемства ААТ "Гомельпрамбуд".


Студэнтамі былі зададзены пытанні, на якія яны атрымалі вычарпальныя адказы.
Старшы выкладчык кафедры
«Архітэктура і будаўніцтва»
В.М. Канавалава