Сустрэча намесніка начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага аблвыканкама Мажанава Д.А. са студэнтамі-архітэктарамі
- Апублікавана 23.10.2025 17:28
На сустрэчы са студэнтамі выпускнога курса быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў, пачынаючы з самага галоўнага і асноватворнага - каштоўнасці і важнасці работы архітэктара незалежна ад займаемай пасады.


Бо зусім хутка адбудзецца размеркаванне, і будучы выпускнік павінен мець уяўленне аб тым, што канкрэтна ўваходзіць у абавязкі маладога спецыяліста на розных пасадах – архітэктара праектнай арганізацыі, архітэктара раёна, галоўнага архітэктара горада і інш. на дадзены момант ёсць вакантныя пасады для маладых спецыялістаў у органах дзяржкіравання Гомеля і вобласці.
Наперадзе дыпломнае праектаванне - выніковая кваліфікацыйная работа, якая стане сімбіёзам творчых здольнасцей і атрыманых у працэсе навучання ведаў будучых выпускнікоў. І вельмі важна, каб кожны дыпломны праект меў высокую практычную каштоўнасць. Таму Дзмітрый Аляксандравіч заклікаў усіх абдумана падысці да пытання выбару тэмы з улікам абгрунтаванай прывязкі меркаванага аб'екта праектавання да мясцовасці з пазіцый не толькі яго функцыянальных магчымасцей, але і эканамічнай мэтазгоднасці. Акрамя таго, значна вышэйшая актуальнасць такіх тэм, якія адпавядаюць дзяржаўным праграмам і напрамкам, у прыватнасці праграме развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады «Будаўніцтва жылля», Канцэпцыі комплекснага горадабудаўнічага развіцця населеных пунктаў і тэрыторый Рэспублікі Беларусь да 2030 года і інш.
На заканчэнне сустрэчы Дзмітрый Аляксандравіч расказаў аб перспектыўных напрамках асваення тэрыторый Гомеля і адказаў на пытанні, якія датычацца генеральнага плана развіцця горада.
У цэлым сустрэча атрымалася дастаткова змястоўнай, студэнты атрымалі для сябе шмат важнай і каштоўнай інфармацыі.


Загадчык кафедры
«Архітэктура і будаўніцтва»
Н.І. Семчанка