Сустрэча з заказчыкам кадраў: мытныя органы Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 24.10.2025 11:20
У рамках мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні з заказчыкамі кадраў 23 кастрычніка 2025 года адбылася сустрэча студэнтаў 1-4 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» з начальнікам Гомельскай мытні, дзяржаўным саветнікам мытнай службы 3 ранга Місючэнка Андрэем Аляксандравічам і начальнікам аддзела кадраў Гомельскай мытні, саветнікам мытнай службы 2 ранга Юрцовай Святланай Леанідаўнай.


У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні праходжання службы ў мытных органах Рэспублікі Беларусь, асаблівая ўвага была нададзена значнасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, падбору кадраў, патрабаванням да маладых спецыялістаў і магчымасцям кар’ернага росту.




Таксама Андрэй Аляксандравіч і Святлана Леанідаўна асаблівую ўвагу ўдзялілі важнасці якаснай адукацыі і актыўнага ўдзелу студэнтаў у жыцці грамадства.







Пры гэтым, студэнтам важна памятаць, што служба ў мытных органах патрабуе высокай кваліфікацыі, ведаў у сферы права, эканомікі, лагістыкі і міжнародных адносінаў. Гэта прэстыжная дзяржаўная служба, якая дае магчымасці кар’ернага росту, атрымання спецыяльных званняў і ўдзелу ў фарміраванні дзяржаўнай палітыкі. А гэта, ў сваю чаргу, накладвае на студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» падвышаныя абавязацельствы, і патрабуе ад іх дысцыплінаванасці, маральнай устойлівасці, высокай паспяховасці ў навучанні, а таксама пачуцця патрыятызму і сталай гатоўнасці знаходзіцца на пярэдніх рубяжах абароны нацыянальнай бяспекі і нацыянальных інтарэсаў краіны.
Дацэнт кафедры «Мытная справа»
А.П. Пятроў-Рудакоўскі
Фота Алены Белавус (прэс-служба)
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter