Урачыстыя падзеі ў дзень вызвалення горада Гомеля


У гэты знамянальны для Гомеля дзень кіраўніцтва ўніверсітэта, грамадскіх арганізацый, факультэтаў і студэнты БелДУТ сталі ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка легендарнаму маршалу, двойчы Герою Савецкага Саюза Канстанціну Канстанцінавічу Ракасоўскаму.

14

Менавіта пад яго камандаваннем войскі Беларускага фронту правялі паспяховую аперацыю» «Баграціён», у выніку якой 26 лістапада 1943 года быў вызвалены Гомель.

Курсанты ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ прымалі самы непасрэдны ўдзел у адкрыцці помніка!

4

8

21

22

5

6

9

10

12

13

БелДУТ аддаў даніну павагі палкаводчаму таленту і мужнасці савецкіх воінаў. Гэта падзея стала для студэнтаў жывым урокам гісторыі, які нагадаў пра вялікі подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў.

15

16

Далей увага ўсіх прысутных была прыкаваная да маштабнага параду, які ўзяў старт на плошчы Паўстання і далей прайшоў па праспекце Перамогі. Сучасная баявая тэхніка і ўрачысты марш вайскоўцаў і курсантаў розных навучальных устаноў горада выклікалі пачуццё гонару за моц і сілу нашай краіны.

18

31

27

24

25

- Асаблівай увагі заслугоўваюць Знаменная група Роты ганаровай варты і парадныя каробкі вайскоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту! - кажуць студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта.

19

26

20

23

29

Намеснік дэкана будаўнічага факультэта па ІВР
Банздюк М.В.

Фота Алены Белавус
і Міхаіла Каранкевіча
(прэс-служба)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter