sotrudniki

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай работы, якія праводзяцца ў лабараторыі ФПТП у інтарэсах транспартнага комплексу:

  • Распрацоўка тэхналогіі павярхоўнага ўмацавання дробнапамернага інструменту, калібраў, штампаў, цвёрдасплаўнага інструменту, у тым ліку і паянага, дэталяў гідраапаратуры з дапамогай шматслойных вакуумных пакрыццяў (уключаючы алмазападобныя пласты), якая дазваляе ў 2-5 разоў павялічыць рэсурс іх працы.
  • Плазмахiмiчная тэхналогія. Нанясенне пакрыццяў на аснове тэфлону і вугляроду на павярхоўнасць гуматэхнічных вырабаў дазваляе знізіць каэфіцыент трэння і набраканне ў 1,5-4 разы, значна паменшыць знос гумы і сталёвага вала і яе прыліпанне да паверхні. Устаноўлена павышэнне даўгавечнасці ГТВ да 10 разоў.
  • Тэхналогія аднаўлення тонкасценных укладышаў падшыпнікаў слізгацення з дапамогай пакрыццяў таўшчынёй да 200 мкм з патройных сплаваў свінец-волава-сурма. Дазваляе паменшыць каэфіцыент трэння і інтэнсіўнасць зношвання пары трэння «пакрыццё–сталёвы вал» да 2 разоў у параўнанні з пакрыццём з падвойнага сплаву волава-свінец, а таксама аднаўляць зношаныя дэталі з бабіта, бронзы (распрацавана сумесна з НДІ ФХП БДУ).
  • Тэхналогія нанясення кампазіцыйных электрахімічных пакрыццяў «нікель-трыаксід малібдэна» з стандартнага нікелевага раствора з даданнем наначасціц. Пры гэтым нанакампазiцыйныя пакрыцця маюць у 1,5–3 разы больш мiкрацвердасць, інтэнсіўнасць зношвання ў 1,5-8 раз ніжэй пакрыццяў, якія не ўтрымліваюць наначасціц. Аптымальная канцэнтрацыя наначасціц у стандартным растворы складае сотыя долі грамаў на літар пры адносна невысокiм іх кошце (распрацавана сумесна з НДІ ФХП БДУ).
  • Праводзіцца вызначэнне хімічнага складу, структуры і механічных характарыстык металапрадукцыі; выяўленне прычын разбурэння дэталяў, якія падвяргаюцца цыклічным нагрузкам; лабараторныя выпрабаванні і экспертная ацэнка змазачных і антыфрыкцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцыйных матэрыялаў і тэхналогій іх фарміравання.

Дэталі абсталявання, адноўленыя і ўмацаваныя
па новых тэхналогіях, распрацаваных у НДЛ ФПТП