Механіка і цеплавая дынаміка фрыкцыйнага кантакту цвёрдых тэл
Кіраўнік школы:
доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры «Матэрыялазнаўства і тэхналогіі матэрыялаў»
Багдановіч Павел Мікалаевіч
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
- цеплавая дынаміка і механіка высокахуткаснага фрыкцыйнага кантакту цвёрдых целаў;
- стомлеснае зношванне дэталяў машын;
- распрацоўка матэрыялаў трыбатэхнiчнага прызначэння.
Колькасны і якасны склад
У складзе школы 8 чалавек, з іх: 1 доктар навук, 1 кандыдат тэхнічных навук, 4 маладых навукоўцаў.
Асноўныя навуковыя вынікі
Пад кіраўніцтвам Багдановіча П.М. абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.
У вытворчасць укаранёны:
- стужачны антыфрыкцыйны матэрыял, прылада і тэхналогія яго вырабу (масавая вытворчасць арганізавана на ААТ «Гомельдрэў»);
- фрыкцыйныя накладкі гасільніка ваганняў цеплавозаў (серыйная вытворчасць ажыццяўляецца на ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю»);
- методыка параўнальных лабараторных выпрабаванняў змазачных матэрыялаў для вузлоў трэння рухомага саставу ў ААТ «Беларуская чыгунка».
Асноўныя публікацыі
- Богданович П.Н. Прушак В.Я. Трение и износ в машинах, Мн.: "Вышэйшая школа", 1999, 374 с. (учебник);
- Богданович П.Н., Прушак В.Я., Богданович С.П. Трение, смазка и износ в машинах. Мн.: «Технология», 2011, 528 с. (учебник);
- Богданович П.Н., Завистовский В.Э., Холодилов О.В. Физика отказов механических систем Мн.: "Технопринт", 1999, с. 212 (учебное пособие);
- Богданович П.Н., Богданович С.П., Кривенков А.А, Близнец Д.А. Трение и износ в машинах Гомель: Издательство БелГУТа, 2010, 120 с. (учебное пособие).
Навуковыя публікацыі ў замежных выданнях
- P.N. Bogdanovich, Tkachuk D.V. Temperature fields in a high-speed friction contact. Tribologia. 2004. V. 193, № 1, р. 75 – 90.
- P.N. Bogdanovich, D.V. Tkachuk. Thermal processes at high–speed friction. International journal of applied mechanics and engineering, 2004. v.9, p.177-182.
- P.N. Bogdanovich, D.V. Tkachuk. Method of Determining Temperature Fields in Rubbing Solid Contacts. Tribotest journal 11-2, December 2004, p. 125-135.
- P.N. Bogdanovich, A.A. Baidak. Tetperature fields in the contact of rubbing bodies. International symposium «On the origin of solids friction». 2004, р. 53.
- P.N. Bogdanovich, A.A.Baidak, S.P. Bogdanowich. Failure of polymeric Composites in Reciprocal Friction. Mechanika Zniszczenia Materialow i Konstrukcji. 2005, р. 27 – 30
- P.N. Bogdanovich, V.M. Belov, D.V. Tkachuk. Dimensions and kinetics of local heat sources in rubbing solid contact. Int. J. of Applied Mechanics and Engineering. 2006, Vol. 11. P. 5 - 13.
- P.N. Bogdanovich, D.V. Tkachuk. Temperature distribution over contact area and “hot spots” in rubbing solid contact. Tribologie International, 2006, Vol. 39, № 11, P. 1355 – 1360.
- P.N. Bogdanowich, D.V Tkachuk, D.А. Bliznetz. Разрушение материалов при динамическом контактном взаимодействии. Acta mechanica et automatica, 2007, Vol. 1, №1, р. 15–18.
- P.N. Bogdanowich, D.V.Tkachuk, V.M. Belov. Determination of temperature field in zone of cutting of diamond crystals by thermography. Journal of Friction and Wear, 2007, Vol. 28, № 1, р. 44 -50.
- P.N. Bogdanowich, D.V. Tkachuk, D.А. Bliznetz. Effect of temperature field on wear of nonmetal ling materials at abrasive machining. Journal of Friction and Wear, 2007, Vol. 28, № 6, р. 532 - 540.
- P.N. Bogdanowich, D.А. Bliznetz. 6-th International Symposium on Mechanics of Materials and Structures, 2011, P. 36 – 37.
- P.N. Bogdanovich, D.V. Tkachuk. Polymer Fatigue. Encyclopedia of Tribology. Usa, 2013, P. 2578 – 2585.
Навуковыя сувязі з айчыннымі навуковымі арганізацыямі і міжнароднай навуковай супольнасцю
У рамках філіяла кафедры праводзяцца сумесныя даследаванні з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм імя. У.А. Белага НАН РБ (IММС), вынікі якіх выкладаюцца ў сумесных публікацыях. Аспіранты кафедры выкарыстоўваюць лабараторнае абсталяванне і фонды бібліятэкі IММС.
Сумесна з Салігорскім інстытутам праблем рэсурсазберажэння праводзяцца даследаванні па распрацоўцы фрыкцыйнага матэрыялу для тармазоў транспартных сродкаў, удасканаленні складу фрыкцыйнага матэрыялу для гасільніка ваганняў цеплавоза - даследаванні праводзяцца на ўмовах выканання гаспадарчых дагавораў.
Дагаворы з Каўнаскiм тэхналагічным універсітэтам (г. Каўнас, Літва), Нанкінскім універсітэтам навукі і тэхналогіі (г. Нанкін, КНР) аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Грамадскае прызнанне навуковай школы
Багдановіч П.М. - стыпендыя Прэзідэнта РБ (2006);
Блізнец Д.А. - стыпендыя Прэзідэнта РБ для маладых навукоўцаў (2011), Спецыяльны фонд Прэзідэнта РБ (2008).
Дiпомы міжнародных выстаў у Рызе (2004), Шанхаі (2006), Гановеры (2008), Маскве (2009), Санкт-Пецярбургу (2012).