Праектна-канструктарскі аддзел (ПКА) быў створаны 10.11.2009 года, для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і рэарганізаваны ў 2018 годзе. ПКА з’яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Аддзел падпарадкоўваецца прарэктару па навуковай працы. У сваёй дзейнасці ПКА кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Уставам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.
Напрамкі дзейнасці праектна-канструктарскага аддзелу:
- падрыхтоўка зыходных дадзеных для праектавання;
- дапамога ў атрыманні тэхнічных умоваў і зыходна-дазвольнай дакументацыі;
- эскізнае праектаванне;
- абследванне будынкаў і збудаванняў;
- распрацоўка праектнай і працоўнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і капітальны рамонт будынкаў і збудаванняў;
- аўтарскі нагляд функцыі генеральнага праектыроўшчыка.