Начальник отдела экологической безопасности и энергосбережения на транспорте

Макеев Вячеслав Валерьевич

Телефон: +375 232 95 36 65
Телефон: +375 29 634 80 54
Ученая степень: кандидат технических наук
Ученое звание: доцент

5 лютага 1991 года на базе Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (зараз Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту) загадам рэктара № 114 л/с была заснаваная навукова-даследчая лабараторыя (НДЛ) «Рэсурсазберажэнне і экалогія на прадпрыемствах лакаматыўнай гаспадаркі». Кіраўніком лабараторыі быў прызначаны кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч, які адначасова з'яўляўся загадчыкам кафедры «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка».

У 1994 г. лабараторыя была перайменавана ў НДЛ экалогіі на чыгуначным транспарце. 1 лютага 1994 г. НДЛ была атэставана Гомельскім цэнтрам стандартызацыі і метралогіі на правядзенне кантролю выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, сцёкавых вод, атмасфернага паветра, параметраў газавых патокаў (атэстацыйнае пасведчанне № 370). У ліпені 1994 г. Дзяржаўным камітэтам па экалогіі Рэспублікі Беларусь лабараторыі было выдадзена 3 ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

У 2000 г. у сувязі з пашырэннем вобласці дзейнасці НДЛ была ператворана ў навукова-даследчы цэнтр экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце (НДЦ ЭiЭТ). Цэнтр складаўся з 3 лабараторый: НДЛ экалагічнага менеджменту і аўдыту, НДЛ энергазберажэння і фізіка-хімічнай лабараторыі.

29 верасня 2003 г. Мінпрыроды ўключыла НДЦ ЭiЭТ у журнал уліку аналітычных лабараторый, якія ажыццяўляюць вымярэння ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

30 мая 2008 г. НДЦ ЭiЭТ быў унесены ў Рэестр прызнаных Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці арганізацый, акрэдытаваных на права правядзення работ па вымярэннях, выпрабаванням і пацвярджэнню адпаведнасці.

У кастрычніку 2012 г. Аўчыннікаву Вячаславу Міхайлавічу прапанавалі ўзначальваць кафедру «Экалогія і энергаэфектыўнасць на транспарце», а новым загадчыкам НДЦ ЭiЭТ быў прызначаны кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Макееў Вячаслаў Валер'евіч.

7 верасня 2015 г. загадам рэктара № 696 НДЦ ЭiЭТ быў уключаны ў склад Выпрабавальнага цэнтру чыгуначнага транспарту і перайменаваны ў аддзел экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце. У склад аддзела ўключаны 3 лабараторыі: НДЛ "Экалагічная бяспека", НДЛ «Энергаэфектыўнасць і ахова працы» і фізіка-хімічная лабараторыя. Выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту адпавядае крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 (атэстат акрэдытацыі № BY/112 02.2.0.4523).

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter