Навукова-даследчая дзейнасць кафедры
Асноўнымі напрамкамі навукова-даследчай работы кафедры з'яўляюцца:
- распрацоўка мікракантралераў для сістэм аўтаматызаванага кантролю і дыягнаставання;
- ўшчыльненне, захоўванне і абарона інфармацыі ў інфармацыйных сетках;
- прымяненне метадаў і iнфатэхналогiй тэорыі штучнага інтэлекту ў сістэмах аўтаматызацыі пачатковых этапаў праектавання;
- распрацоўка і ўкараненне сучасных камп'ютэрных тэхналогій у прылады аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі;
- распрацоўка метадаў аналізу, выпрабаванняў і доказы бяспекі функцыянавання мікрапрацэсарных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі;
- распрацоўка і ўкараненне матэматычных пакетаў сістэм аўтаматызаванага праектавання.
Па выніках гэтых навукова-даследчых работ мадэрнізавана вымяральнае абсталяванне «вагона-лабараторыі» службы сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі.
Супрацоўнікамі кафедры ў складзе навукова-даследчай лабараторыі «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту БелДУТ распрацаваны методыкі і праведзены выпрабаванні на бяспеку функцыянавання і электрамагнітную сумяшчальнасць кампутарнай сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» і мікрапрацэсарнага блока аўтаматычнага рэгулявання хуткасці цягнікоў метрапалітэна.
Вынікі навукова-даследчай работы супрацоўнікаў кафедры выкарыстоўваюцца ў выдадзеннай навуковай і вучэбнай літаратуры.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter