Правілы афармлення рукапісаў
- Опубликовано: 22.10.2019 08:55
Набор і афармленне рукапісаў ажыццяўляюцца згодна ДАСТ 2.105-95 «Агульныя патрабаванні да тэкставых дакументаў» і РД РБ 02100.0.004-2001 «Сістэма стандартаў у галіне адукацыі. Аўтарскія арыгіналы навучальных выданняў. Агульныя патрабаванні».
Фарматы палос (старонак) кнігі
Памеры палёў кнігі
Шрыфты
Пры выбары гарнітуры (напісання) памеру шрыфта асноўнага тэксту кнігі варта зыходзіць з яе выгляду і чытацкага прызначэння. У вучэбнай літаратуры для студэнтаў малодшых курсаў, а таксама ў навукова-папулярнай рэкамендуюцца шрыфты кегль 11 гарнітуры тыпу Times New Roman (з верхнімі і ніжнімі засечкамі) або кегль 10 тыпу Arial (без засечак), для студэнтаў жа старэйшых курсаў, а таксама ў навуковай, даведачнай, вытворча-практычнай літаратуры – кегль 10 гарнітуры тыпу Times New Roman і кегль 9 тыпу Arial (для даведачнай літаратуры можна, адпаведна, кегль 9 і 8). Для набору заўваг, зносак, надпісаў на малюнках, падмалюнкавых подпісаў, тэксту табліц, спісу літаратуры, прыкладанняў, зместу ўжываюць шрыфты на 1-2 памеру менш.
Міжрадковы інтэрвал
адзінарны.
Афармленне спіса літаратуры
па ДАСТ 7.1-2003 «Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter