тэл. падраздзялення «Будаўнічыя тэхналогіі»: (0232) 95-39-46
тэл. падраздзялення «Будаўнічыя канструкцыі»: (0232) 95-39-38
Кафедра «Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі» ўтворана 12 кастрычніка 2017 года, у адпаведнасці з загадам рэктара універсітэта №885 ад 05.10.2017, шляхам аб'яднання кафедраў «Будаўнічая вытворчасць» і «Будаўнічыя канструкцыі, падставы і падмуркі». Кіруе кафедрай к.т.н., дацэнт Панцюхаў Алег Емяльянавіч.
Кафедра «Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі» з'яўляецца выпускаючай - ажыццяўляе падрыхтоўку і выпускае інжынераў па спецыяльнасцях:
Акрамя адукацыйнага напрамка падраздзяленнi кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчую дзейнасць.
Лабараторная база кафедры дазваляе весці не толькі навучальныя заняткі, але і навуковыя даследаванні на высокім узроўні.
Пры кафедры дзейнічае магістратура па спецыяльнасці 1-70 80 01 «Будаўніцтва». Вынікі дысертацыйных работ выкарыстоўваюцца ў курсавых і дыпломных праектах, ўкараняюцца ў навучальны працэс і на вытворчасць.
Кафедра займаецца абследаваннем будаўнічых канструкцый будынкаў і збудаванняў па дагаворах падраду. Да выканання абследаванняў далучаюцца студэнты старэйшых курсаў. Спалучаючы навуковую і практычную працу, студэнты бесперапынна папаўняюць свае веды.
У цяперашні час кафедра «Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі» з'яўляецца сфармiраваным вучэбна-навуковым падраздзяленнем БелДУТ, здольным вырашаць складаныя інжынерныя задачы, задачы па навучанні і выхаванні студэнтаў, развіваць навуку, ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў XXI стагоддзя.
Гісторыя стварэння кафедры (першапачатковая назва “Тэарэтычная механіка і супраціўленне матэрыялаў”) пачынаецца са жніўня 1953 г. У гэты час фарміруецца выкладчыцкі калектыў кафедры, на чале якога прызначаецца прадстаўнік маскоўскай навуковай школы, д.т.н., прафесар Каракін Мікалай Іванавіч (1953 -1956). Ён стварыў істотны вучэбна-метадычны зачын для забеспячэння фундаментальнай навуковай падрыхтоўкай будучых інжынераў. Прызнаны спецыяліст у галіне разліку танкасценных элементаў канструкцый, Каракін М.І. заклаў навукова-метадычныя асновы выкладання курса будаўнічай механікі ў БелIIЧТ.
Затым кафедру ўзначальвалі дацэнты Раманаў А.А. (1956-1963, скончыў МIIТ па спецыяльнасці «Масты і тунэлі»), Герасімаў А.Я. (1963-1969, авіяцыйны інжынер, працаваў з Тупалевым А.Н.), Яшын В.Ф. (1969-1979, выпускнік аспірантуры МIIТа, пасля дэкан), Яргучоў А.М. (1979-1980, ЛIIЧТ, інжынер-паравознiк, стварыў шэраг дэманстрацыйных мадэляў па супрацiленню матэрыялаў і будаўнічай механіцы), Іваноў В.А. (1980-1981, выпускнік аспірантуры ЛIIЧТа, спецыяліст па праектаванні мастоў), Тарыкаў Г.П. (1981-1987, у цяперашні час д.т.н., прафесар, спецыяліст у галіне мадэлявання кантактнага ўзаемадзеяння). Усе яны ўнеслі сваю лепту ў засваенне новых дысцыплін, стварэнне вучэбна-метадычнага забеспячэння, станаўленне лабараторнай базы, развіццё навуковых даследаванняў на кафедры.
З лістапада 1987 года г. кафедру ўзначальвае д.ф.-м.н., прафесар Старавойтаў Эдуард Іванавіч, спецыяліст у галіне разліку слаістых элементаў канструкцый, член Расійскага нацыянальнага камітэта па прыкладной і тэарэтычнай механіцы.
Варта адзначыць вялікі ўклад, унесены ў развіццё кафедры ветэранамі. Гэта дацэнты Горнава Э.Г. (шмат зрабіўшая для павышэння навуковага і культурнага ўзроўню студэнтаў-будаўнікоў), Разiнка М.І. (яго вучэбна-метадычнымі распрацоўкамі па супраціўленню матэрыялаў студэнты-механікі карыстаюцца да гэтага часу), Тартакоўскi Р.Н., Шпак Т.М. (вучэбна-метадычны дапаможнік па дынаміцы і ўстойлівасці канструкцый не мае аналагаў па сённяшні дзень), старшыя выкладчыкі Жданаў В.Р., Кейзер І.С., Радзевіч Г.Ф. (створаная ім 30 гадоў таму арыгінальная лабараторная ўстаноўка па скручванню узораў незаменная ў навучальным працэсе і дагэтуль), Салаўёва І.Л. (адна з лепшых куратараў і выхавальнікаў студэнцтва). Абсталяваннем лабараторый і арганізацыяй справаводства кафедра шмат у чым абавязаная загадчыкам лабараторыямі Бульба У.І., Каваленка М.В., ст. лабаранту Лешчанка М.Я.
На кафедры сфарміравалася навуковая школа ў галіне механікі. Кіраўніком з'яўляецца д.ф.-м.н., прафесар Старавойтаў Э.І. Асноўны навуковы напрамак гэтай школы - вобласць механікі слаістых элементаў канструкцый.
Даследаванні носяць тэарэтычны характар, з праверкай вынікаў у лікавым эксперыменце. Распрацоўваюцца матэматычныя мадэлі дэфармавання вязкапругкапластычных трохслаёвых стрыжняў, пласцін і абалонак пры комплексных сілавых, цеплавых і радыяцыйных нагрузках. Ўлічваюцца пластычныя, вязкiя і рэаномныя ўласцівасці матэрыялаў слаёў. Рашэнне адпаведных краявых задач мае на ўвазе шырокае прымяненне сучасных кампутараў. Вынікі даследаванняў знайшлі шырокае прымяненне ў тэхніцы і будаўніцтве. Супрацоўнікі кафедры рэгулярна дакладваюць пра іх на міжнародных канферэнцыях (Беларусь, Расія, Украіна, Кітай). Частка з іх апублікаваная ў прэстыжных навуковых перыядычных выданнях, такіх як Весткі Акадэмій навук Беларусі, Расіі і Украіны. Абагульняючымі з'явіліся шэсць манаграфій, выдадзеныя ў апошні час. Па тэматыцы даследаванняў выкладчыкамі кафедры абаронены дванаццаць кандыдацкіх і тры доктарскіх дысертацыі.
Да асноўных навуковых вынікаў, дасягнутых у гэтым кірунку, варта аднесці:
Аб высокім навуковым узроўні правадзiмых даследаванняў сведчаць гранты на фінансаванне навуковай працы, што кафедра рэгулярна заваёўвае ў конкурсах па лініі Мінадукацыі і па Беларускаму рэспубліканскаму фонду фундаментальных даследаванняў (кіраўнікі Старавойтаў Э.І., Яравая Г.У., Лявоненка Д.У.).
Вялікі ўклад выкладчыкі кафедры ўносяць у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі. ВАК Беларусі зацвердзіў пры БелДУТ спецыялізаваны савет К02.27.01 для абароны кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці 01.02.04 «Механіка дэфармаванага цвёрдага цела». Старшынёй i вучоным сакратаром савета з'яўляюцца выкладчыкі кафедры «Будаўнічая механіка» (Старавойтаў Э.І., Лявоненка Д.У.). Яшчэ адзін супрацоўнік кафедры (Яравая Г.У.) з'яўляецца членам гэтага савета.

Падрыхтоўка навуковых кадраў ажыццяўляецца па спецыяльнасці механіка дэфармаванага цвёрдага цела (аспірантура).
Пад навуковым кіраўніцтвам д.ф.-м.н. Старавойтава Э.І. выпусцiлiся і абараніліся 9 аспірантаў Яравая Г.У. (1997), Грамыка Ю.В., Арлоў С.А. (2002), Лявоненка Д.У. (2004), Старавойтаў С.А., Гу Юй (2006), Дароўская Е.П. (2007), Пратура І.І. (2012), Захарчук Ю.В.(2018).. Пад кіраўніцтвам Яравой Г.У. абараніў кандыдацкую дысертацыю А.А. Паддубны. Пад кіраўніцтвам Лявоненка Д.У. абараніла кандыдацкую дысертацыю Зеленая А.С. (2019). Яравая Г.У. (2007) і Лявоненка Д.У. (2013 года) абаранілі доктарскія дысертацыі.
У цяперашні час пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры навучаецца 2 аспіранта.
На кафедры дзейнічае праблемная навукова-даследчая лабараторыя: «Механіка неаднародных элементаў канструкцый».
Навукова-даследчая работа студэнтаў будуецца ў рэчышчы навуковых распрацовак кафедры. Неаднаразова студэнцкія даклады заваёўвалі на рэспубліканскіх конкурсах дыпломы першай і другой ступені.
На кафедры вядзецца навуковая праца. Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы навукоўцаў кафедры:
Кафедра мае ўстойлівыя творчыя кантакты з Інстытутам цепла- і масаабмену НАНБ, Інстытутам металапалімерных сістэм НАНБ, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытутам па будаўніцтву на сяле, Маскоўскім дзяржаўным будаўнічым універсітэтам, Маскоўскім архітэктурным інстытутам. Навукоўцы кафедры шукаюць магчымасці па ўсталяванні творчых кантактаў і заключэння адпаведных дагавораў з навукоўцамі і выкладчыкамі ВНУ Польшчы, Германіі. Кафедра пастаянна працуе і над абнаўленнем камплектацыі фонду літаратуры па спецыяльнасцях. Выкладчыкі кафедры актыўна вядуць распрацоўку вучэбна-метадычных і навучальных дапаможнікаў.
Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры праводзіцца навукова-даследчая работа студэнтаў у гуртках. Усе штатныя выкладчыкі кафедры з'яўляюцца кіраўнікамі гурткоў.
Формы арганізацыі НДРС:
У НДРС пастаянна ўдзельнічае не менш за 50 студэнтаў. За апошнія гады прадстаўленыя імі на конкурс навукова-даследчыя работы неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі Міністэрства адукацыі.

Тэматыка дыпломнага праектавання разнастайная, адпавядае профілю і неабходнаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, сучаснаму стану развіцця навукі і тэхнікі. Асаблівая ўвага і перавага аддаецца рэальным і комплексным дыпломным праектам, праектам, звязаных з рэканструкцыяй і тэхнічным пераўзбраеннем жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў, выкананню дыпломных праектаў з шырокім выкарыстаннем сучасных прагрэсіўных камп'ютэрных тэхналогій і праграм, істотна паляпшаючых якасны ўзровень праектаў.
На кафедры выдаецца ўласная навучальная літаратура. Рэгулярна праводзіцца работа па зборы і аналізу матэрыялаў аб апошніх навуковых дасягненнях і вучэбных выданнях ў галіне дысцыплін, замацаваных за кафедрай.
Вялікую і плённую вучэбна-метадычную работу праводзяць дацэнты Лявоненка Д.У. (Тэхнічная механіка, будаўнічая механіка, лікавыя метады, супраціўленне матэрыялаў) i Яравая Г.У. (Будаўнічая механіка).
Штогод кафедра праводзіць ўніверсітэцкую алімпіяду па супраціўленню матэрыялаў.

На кафедры маюцца вучэбная лабараторыя, кабінет па супраціўленню матэрыялаў, майстэрня і навукова-даследчая лабараторыя. Усе яны абсталяваны неабходным для правядзення вучэбных заняткаў эксперыментальным і кампутарным абсталяваннем, якое адпавядае мэтам і задачам падрыхтоўкі спецыялістаў па будаўнічых і механічных спецыяльнасцях у галіне супраціўлення матэрыялаў і будаўнічай механікі.
У цяперашні час кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па 11 спецыяльнасцях. За ёй замацавана 7 дысцыплін. На кафедры працуюць: 3 доктара навук - Старавойтаў Э.І. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці), Яравая Г.У. (Будаўнічая механіка), Лявоненка Д.У. (Будаўнічая механіка, тэорыя пругкасці і пластычнасці, лікавыя метады); 1 старшы выкладчык - Козел А.Р. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці і пластычнасці, лікавыя метады, будаўнічая механіка), 1 асістэнт - Несцяровіч А.В. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці і пластычнасці); сумяшчальнік - дацэнт Паддубны А.А. (Будаўнічая механіка). Стаж працы выкладчыкаў - ад 4 да 47 гадоў. Узрост - ад 26 да 71 гадоў. Асноўныя формы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў кафедры - навуковая і педагагічная стажыроўка ў іншых ВНУ (МАІ, ГДТУ), навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БелДУТ.
Вучэбна-дапаможны персанал складаецца з вядучага інжынера Ісаковіч І.С., інжынера II катэгорыі Барысевіч Л.А.
