Выстава "BY. СЛОВЫ”


23 лютага ў рэкрэацыі 6 паверха корпуса № 2 адбудзецца адкрыццё выставы плакатаў да Дня роднай мовы.

Выстаўка работ 1 курса спецыяльнасці "Архітэктура" - ода беларускаму слову. У цэнтры экспазіцыі плакаты, натхнёныя фразай "Мая Беларусь".

Арганізатар выстаўкі — старэйшы выкладчык кафедры "Архітэктура і будаўніцтва" Шышына А.М.

Звыклыя фразы, знакі і выявы на плакатах яшчэ раз нагадваюць нам, за што мы любім сваю Радзіму. Таму што беларуская мова - гэта не проста літары. Гэта нашая гісторыя, характар і будучыня.

Запрашаем ўбачыць, як гучаць беларускія словы ў вобразах.

21

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter