Факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак»


Факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак» (эксплуатацыйны да 1981 году) утвораны ў 1954 годзе. За гэты час факультэт стаў буйным навукова-педагагічным калектывам, у якім працуе 50 выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў і навучаецца каля 500 студэнтаў. Падрыхтавана каля 6000 спецыялістаў па дзённай форме навучання. На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка інжынераў, магістраў, навуковых і педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі для чыгуначнага, аўтамабільнага і рачнога транспарту.

Студэнты факультэта могуць прайсці курс падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваеннай кафедры ваенна-транспартнага факультэта з прысваеннем воінскага афіцэрскага звання..

На кафедрах факультэта маюцца навучальныя лабараторыі, аснашчоныя неабходнымі прыборамі, ўстаноўкамі, кампутарамі і аргтэхнікай, сучаснымі кампутарнымі праграмамі, што дазваляе выконваць навучальныя і даследчыя работы.

upp1

Для метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу супрацоўнікамі кафедраў выдадзены манаграфіі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфам вучэбна-метадычнага аб'яднання.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter