Гiсторыя кафедры


Кафедра "Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў" ( "МА і УМ") ўтворана 17 чэрвеня 1992 году ў сувязі з адкрыццём у БелДУТ у 1992/93 навучальным годзе новай спецыяльнасці «Абсталяванне і тэхналогія павышэння зносаўстойлівасці і аднаўленне дэталяў машын і апаратаў».

Згодна з загадам рэктара № 423 з ліпеня 1992 г. кафедры “Тэарэтычная і прыкладная механіка” і “Тэорыя механізмаў, дэталі машын і тэхналогія металаў” пераўтварылі ў кафедры «Тэорыя механізмаў, дэталі машын і прыкладная механіка» (загадчык д.т.н., прафесар С.В.Шчарбакоў) i “Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў” (загадчык д.х.н., прафесар А.В. Рагачоў).

У склад кафедры «МА і УМ» ўвайшлі:

  1. Кафедра “Тэхналогія металаў”, арганізаваная ў перыяд станаўлення БIIЧТа (1956-1964 г.г.). Яе ўзначаліў к.т.н., дацэнт А.М.Макаранка, а ў 1964-1976 г.г. - к.т.н., дацэнт А.П.Федзiн. У 1976-1986 г.г. кафедрай загадваў к.т.н., дацэнт М.П.Васiльеў. З 1986 г. па ліпень 1992 г. кафедра існавала на базе “Тэорыя механізмаў, дэталі машын і тэхналогія металаў”, якая складалася з кафедраў “Тэорыя механізмаў і дэталі машын” (сакавік 1980-красавік 1986 г.г.) і «Тэхналогія металаў» (травень 1969 - красавік 1986 г.г.), «Тэарэтычная і прыкладная механіка» (1985-1992 г.г.). Гэтую кафедру ўзначаліў к.т.н., дацэнт Ю.В.Багародскi, затым д.х.н., прафесар А.В.Рагачоў.
  2. Навукова-даследчая лабараторыя «Фізіка паверхні і тонкіх плёнак» (НДЛ ФПТП), з 1992 года кіраваў д.х.н., прафесар А.В.Рагачоў.

У 2001 г. кафедру ўзначаліў д.т.н., прафесар Багдановіч Павел Мікалаевіч, які працаваў да гэтага загадчыкам аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кафедра «Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў» згодна з рашэннем савета універсітэта 20.12.2006 была перайменаваная ў кафедру "Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў" ("М і ТМ") (загад № 710-п ад 21.12.2006 г.)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter