Гісторыя кафедры


Кафедра «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» створана ў жніўні 2020 года шляхам аб’яднання кафедраў «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» і «Фізіка і хімія», кіруе кафедрай кандыдат тэхнічных навук Пяхота Аляксандр Мікалаевіч.

Кафедра «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» была створана ў верасні 2016 года пасля аб’яднання кафедраў «Экалогія і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў» і «Энергаэфектыўныя тэхналогіі на транспарце».

У 2016 г. пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Вячаслава Міхайлавіча Аўчыннікава на кафедры пачалася падрыхтоўка студэнтаў па ўнікальнай для Рэспублікі Беларусь спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент», якая адносіцца да кірунку адукацыі ў галіне энергааўдыту ў рамках профілю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Увядзенне новай спецыяльнасці сталася рэакцыяй на такую глабальную тэндэнцыю, як неабходнасць развіцця энергарэсурсазберажэння ў нашай краіне і ягонае актыўнае ўкараненне ў розныя вытворчыя працэсы.

Энергазберажэнне з выключна кіраўніцкага ўхілу атрымлівае істотны тэхнічны ўхіл і робіцца высокатэхналагічнай дысцыплінай, неабходнай для павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў за кошт прымянення энергаэфектыўных тэхналогій і энергазберагальнага абсталявання. Усяму гэтаму спрыяла стварэнне кафедры «Энергаэфектыўныя тэхналогіі на транспарце» (01.09.2011) па ініцыятыве В.М. Аўчыннікава, якую ён у той час узначальваў. З моманту стварэння да моманту аб’яднання на кафедры працавалі к.т.н., дацэнты Калдаева С.М., Макееў В.В., ст. выкладчыкі Макрэнка (Еўмінава) І.М., Слесарэнка В.А., заг. лабараторыі Барадзёнак Е. К.

Варта адзначыць, што В.М. Аўчыннікаў на працягу многіх гадоў працы ў нашым універсітэце (больш за 50 гадоў), з’яўляючыся ў розныя гады загадчыкам кафедры, а ў цяперашні час кіраўніком навукова-даследчага цэнтра «Экалагічная бяспека і энергазберажэнне на транспарце», прысвяціў доўгія гады вырашэнню праблем энергетычнай і экалагічнай бяспекі, а таксама павышэнню энергазберажэння на транспарце і прадпрыемствах прамысловасці.

З верасня 2019 г. па жнівень 2020 г. кіраўніцтва кафедрай «Экалогія і энергаэфектыўнасць у тэхнасферы» ажыццяўляў кандыдат тэхнічных навук Пяхота Аляксандр Мікалаевіч.

Кафедра «Фізіка» была створана ў кастрычніку 1953 года. Доўгія гады кафедрай «Фізіка» загадваў прафесар Уладзімір Якаўлевіч Мацюшэнка (1941-2009) – адзін з аўтараў навуковага адкрыцця «З’ява ўтварэння насычанай вадародам зоны ў

подпаверхневым слаі металу пры трэнні». У перыяд 2009-2015 года загадчыкам кафедры «Фізіка» з’яўляўся Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў – спецыяліст у галіне фізікі элементарных часціцаў, удзельнік некалькіх эксперыментальных праграм у фізіцы высокіх энергій: CMS LHC (Вялікі адронны калайдэр), E-158 (SLAC, Стэнфардскі лінейны паскаральнік) і MOLLER (лабараторыя імя Джэферсана, JLab).

У 1990 годзе на кафедры быў уведзены курс «Радыяцыйная бяспека» і створана новая лабараторыя радыяцыйнай бяспекі, абсталяваная неабходным для працы студэнтаў абсталяваннем і камп’ютарамі для апрацоўкі вынікаў. З тых часоў на кафедры падрыхтаваныя і выдадзеныя навучальныя дапаможнікі і практыкум па ядзернай фізіцы і радыяцыйнай бяспецы, дапушчаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў ВНУ (дацэнт В.А. Савасценка), а таксама і вучэбна-метадычны дапаможнік «Асновы радыяцыйнай бяспекі» (дацэнт У.Г. Раднянкоў).

У студзені 2016 года кафедра «Фізіка» і кафедра «Хімія» шляхам зліцця былі рэарганізаваны ў кафедру «Фізіка і хімія». Загадчыкам кафедры стаў доктар тэхнічных навук, прафесар Нявераў Аляксандр Сяргеевіч. З 2019 года кафедру ўзначальвала доктар тэхнічных навук, прафесар Кудзіна Алена Фёдараўна.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter