Народны ансамбль танца «Палескія зоры»


Народны ансамбль танца «Палескія зоры» заснаваны ў 1974 годзе ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту).

Калектыў за гады свайго існавання прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах і фестывалях, якія праводзяцца на міжнародным, рэспубліканскім, гарадскім і раённым узроўнях. Склад ансамбля танца ўключае ў сябе студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарт.

Асноўным напрамкам творчасці з'яўляецца адраджэнне і развіццё народнай і фальклорнай харэаграфіі. Рэпертуар ансамбля ўключае ў сябе пастаноўкі розных жанраў харэаграфіі: народнай і фальклорнай, эстраднай, народнага фолк-мадэрну, пластыкі, неакласікі ваеннага часу, вулічнага танца, мадэрна.

Творчы шлях ансамбля

1976 г. - Пастаноўка першай праграмы «Беларусь ты мая сінявокая».

1978 г. - Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Гомельшчыны.

1978 г. - Лаўрэат фестывалю моладзі і студэнтаў краін, якія ўваходзiлi ў склад былога СССР.

1980 г. - Харэаграфічная паэма «Ода СССР».

1981 г. - Праграма «Паўпрад Расеі» для касманаўтаў і жыхароў Зорнага гарадка.

1982 г. - Спецыяльная праграма матроскіх і салдацкіх танцаў для гастрольных выступленняў перад воiнамi Савецкай Арміі «У салдата выхадны», г. Валгаград.

1982 г. - Прысвоена званне «Народны».

1984 г. - «У коле сяброў», харэаграфічнае шоу на XII Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, Мінск - Масква - Новасібірск.

1985 г. - Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю танца народаў СССР.

1986 г. - - «Ад будзёнаўкі да штурму космасу», спецыяльная праграма для паказу касманаўтам, Зорны гарадок.

1987 г. - Лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю танца народаў СССР.

1988 г. - Міжнародная праграма «Рытмы планеты» на Усесаюзным фестывалі самадзейнай творчасці народаў СССР.

1990 г. - Праграма «Марш Пераможцаў», прысвечаная 45-годдзю Перамогі СССР і ЗША над фашызмам.

1991 г. - Фестываль «Дзеці свету», Казань – Н’ю-Ёрк.

1991 г. - ОУладальнік Гран-пры і звання «Лаўрэат» 1-га фестывалю студэнцкай моладзі Рэспублікі Беларусь, г. Віцебск.

1993 г. - Уладальнік звання «Лаўрэат» 2-га фестывалю студэнцкай моладзі Рэспублікі Беларусь, г. Віцебск.

1996 г. - Праграма для ўдзелу ў мерапрыемствах фальклорнага фестывалю ў г. Рудальштадт, Германія

1996 г. - Дабрачынныя канцэрты на акцыях амерыканскага прапаведніка Пола Мора, прымеркаваных 10-й гадавіне памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС, г. Гомель.

1996 г. - Падрыхтоўка і правядзенне дзіцячага дабрачыннага шоў «Вясёлы круіз па краіне казак», г. Санкт-Пецярбург, Расія.

1997 г. - Уладальнік звання «Лаўрэат» 4-га фестывалю студэнцкай моладзі Рэспублікі Беларусь, г. Віцебск.

1997 г. - Праграма «Усе зоркі да нас», падрыхтаваная да I Міжнароднага фестывалю харэаграфіі «Сожскi карагод», г. Гомель; Лаўрэат I Міжнароднага фестывалю харэаграфіі «Сожскi карагод», г Гомель.

1998 г. - Праграма для ўдзелу ў XXVI Міжнародным фестывалі фальклорнага танца «Бургас 98», Балгарыя.

2000 г. - Падрыхтоўка і правядзенне Міжнароднага фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі», г. Мазыр.

2000 г. - Праграма «Танцы залатога стагоддзя», падрыхтаваная да IV Усерасійскага піўнога фестывалю, г. Санкт-Пецярбург, Расія.

2001 г. - Выступленне на творчай сустрэчы, прымеркаванай 10-годдзю незалежнасці Украіны, г. Чарнігаў.

2002 г. - Падрыхтоўка і правядзенне сустрэчы Прэзідэнта РБ Лукашэнка А.Р. са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II, мяжа Беларусі, Расіі і Украіны.

2002 г. - Праграма, падрыхтаваная да III Міжнароднага фестывалю харэаграфіі «Сожcкi карагод», г. Гомель.

Перыяд з 2002 года характарызаваўся новым уздымам у напрамку развіцця розных жанраў харэаграфіі. У гэты перыяд былі падрыхтаваны наступныя праграмы:

  1. «Вайна не феерверк», муз. У. Мулявіна;
  2. Праграма «Служу айчыне» - «Ноч кароткая», «Мяжа»;
  3. Харэаграфічная сюіта на тэмы песень пра Вялікую Айчынную вайну, прысвечаная 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
  1. Сюіта «Танга забытых дзён»;
  2. Народная праграма «Танцы славян» - «Прывітальная», «Кастрама», «Вітерец»;
  3. Беларуская нацыянальная праграма - «Сёння ў нашай хаце свята», «Траецкія гульнi».
  1. Харэаграфічная кампазіцыя «Перапынены палёт», прысвечаная 25-годдзю трагедыі на ЧАЭС;
  2. Эстрадная праграма «Рытмы 21 стагоддзя»;
  3. Сумесны праект са студыяй спартыўнага танца «MAXIMUM».

Значныя падзеі ў жыцці народнага ансамбля танца «Палескія свiтаннi» з 2006 года:

Геаграфія сувязяў і выступленняў ансамбля танца: ЗША – Н’ю-Ёрк; Францыя - Клермон-Феран; Германія - Рудальштадт; Польшча - Варшава, Радом; Украіна - Кіеў, Чарнігаў, п. Рэпкі; Расія - Санкт-Пецярбург, Масква, Новасібірск, Цюмень, Бранск; Казахстан - Барнаўл; Эстонія - Ліепаі; Латвія - Рыга; Літва - Юрмала; Балгарыя - Бургас; Татарыя - Казань.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter