Пад крыламі паэзіі. Сустрэча з паэтэсай Алай Бяльковай


20 мая студэнтам групы ГТ-11 выдалася магчымасць дакрануцца да прыгожага свету паэзіі, бо да іх завітала вядомая гомельская паэтэса, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шматлікіх Міжнародных літаратурных конкурсаў Ала Бялькова (Крэс).

25

Пад час сустрэчы яна расказала пра сябе, пра тое, што натхняе яе на стварэнне літаратурных твораў, чытала вершы, распавядала пра іх узнікненне, прызналася, што вершы пішуцца па-рознаму: бывае, ляжаць гадамі на паліцы, бывае, нараджаюцца імгненна. Філасофская канцэпцыя яе вершаў адлюстроўвае асноўныя прынцыпы жыцця: каханне, сяброўства, вернасць, дабрыня. Галоўнае, на думку паэтэсы, ісці па жыцці з усмешкай і радаваць свет. Вынікам творчай дзейнасці літаратара з’яўляецца кніга. Ала Бялькова з радасцю прадставіла студэнтам свае зборнікі вершаў «Мелодия солнечного света», «Трепетный рассвет», «Палитра звука», «Сказки и были Белой Феи».

19

1
1
1
1
1

Атмасфера ўзнёсласці, радаснага настрою, пазітыву панавала на сустрэчы. Студэнты з задавальненнем слухалі вершы, задавалі пытанні. 

Сустрэча была падрыхтавана старшымі выкладчыкамі кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Курловіч В.В., Любачка Н.А., Кулажанка Н.В.

18

19

Старшы выкладчык кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»
Валянціна Курловіч

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter