Дыскусія аб Мэтах устойлівага развіцця ў Беларусі
- Опубликовано: 26.10.2020 10:00
22 кастрычніка ў інтэрнаце № 3 ў межах выхаваўчай і ідэалагічнай работы са студэнтамі адбылася дыскусія аб Мэтах устойлівага развіцця ў Беларусі.
Прафесар Няўзорава Ала Браніславаўна прадставіла прэзентацыю аб глабальным Парадку дня 17 МУР, якіх неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні іх будзе кантралявацца і адсочвацца пры дапамозе набору глабальных паказчыкаў (індыкатараў). Студэнты ўступілі ў дыскусію і актыўна абмяркоўвалі задачы, якія яны могуць вырашаць цяпер і пасля заканчэння ўніверсітэта па сваёй спецыяльнасці ў экалагічным напрамку.
Кафедра «Водазабеспячэнне, хімія і экалогія» таксама ўдзельнічае ў дасягненні глабальных мэтаў па экалагічным напрамку работы. Студэнты абмяняліся думкамі аб штогадовых экалагічных акцыях, што праводзяцца з дацэнтамі Вастровай Р.М., Новікавай В.К., старшым выкладчыкам Гарэлай А.М., аб высадках лесу з прафесарам Няўзоравай А.Б. Такія мерапрыемствы ўносяць свой лакальны ўнёсак у глабальны Парадак дня і вырашэнню Мэты 15 «Захаванне экасістэм сушы». Таксама яны адзначылі, што іхняя спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў» наўпрост звязана з рашэннем 6 МУР «Чыстая вада і санітарыя» і ў будучыні яны прыкладуць максімум намаганняў для захавання водных рэсурсаў і развіцця водаахоўных тэхналогій.
Дзяніс Навіцкі
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter