Святкаванне Дня роднай мовы – 21 лютага
- Создано: 22.02.2025 19:51
Ужо 26 гадоў мінула як на 30-й сесіі ЮНЕСКА 21 лютага было абвешчана Днём роднай мовы.
Гэта было зроблена з мэтай захавання ўразлівых моваў невялікіх нацый, іхніх моўных традыцый і выратавання моваў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Такім чынам, гэтае свята павінна нам нагадаць, што без належнай увагі дзяржаваў і сусветнай супольнасці многія мовы знікнуць назаўсёды.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы студэнтка групы ГТ-11 Калачова Анастасія падрыхтавала віктарыну, прысвечаную роднай мове, літаратуры, гістарычнай спадчыне Беларусі, ейным культурным і кулінарным традыцыям.
Група падзялілася на дзве каманды, якія актыўна спаборонічалі за перамогу ў віктарыне, але перамога сталася адной агульнай для ўсіх, бо абедзве каманды засведчылі не проста выдатныя веды, але і сардэчнае пачуццё любові да роднай мовы і культурнай спадчыны сваёй краіны.
Менавіта з гэтага пачынаецца патрыятызм і гонар за Радзіму, адчуванне прыналежнасці да чагосьці ўнікальнага і самабытнага, чаго больш нідзе не сустрэнеш.
І гэтае адчуванне вельмі важна захаваць у нашым сённяшнім вірлівым свеце.
А.П. Пятроў-Рудакоўскі
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter