«Смех гаворку аздабляе»
- Создано: 04.04.2022 20:02
29 сакавіка 2022 года было прайшло мерапрыемства «Смех гаворку аздабляе» (Якуб Колас), якое было прысвечана Міжнароднаму дню гумару і арганізавана старшым выкладчыкам кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Курловіч В. В.
З даўняга часу мова гумару аб'ядноўвала людзей ва ўсім свеце.
Студэнты групы ГІ-21 падрыхтавалі прэзентацыі пра гісторыю развіцця гумару ў нашай краіне і беларускіх комікаў розных часоў. Сярод іх вядомыя камедыянты: А. Акуліч, Я. Крыжаноўскі, А. Скараход і іншыя.
Таксама былі выступленні з імправізаванымі сцэнкамі і аўтарскімі жартамі.
Далучыцца да народнага гумару дапамагла віктарына «Гумар моладзі».
Акрамя гэтага былі прадэманстраваны відэаматэрыялы тэатра гумару «Хрыстафор» і ўрыўкі выступленняў знакамітых комікаў Беларусі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter