Школа актыўнага грамадзяніна
- Опубликовано: 02.12.2019 16:39
«Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ) - цыкл мерапрыемстваў з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон. ШАГ прадугледжвае паслядоўнае фарміраванне ведаў, уменняў і перакананняў, якія ляжаць у аснове грамадзянскай кампетэнтнасці.
Асноўная задача - пашырэнне ведаў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах і працэсах, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства.
У ШАГ фарміруецца гатоўнасць да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны, гатоўнасць самастойна прымаць рашэнні ў сферы дзяржаўна-грамадскіх адносін, несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх наступствы.
Структуру мерапрыемства складаюць тры узаемазвязаных змястоўных блока:
ШАГ 1. «МЫ ДАВЕДВАЕМСЯ». Мэта - інфармаванне. Падчас рэалізацыі вядучы інфармуе ўдзельнікаў у адпаведнасці з зададзенай тэмай. Да правядзення мерапрыемства могуць быць прыцягнутыя лідэры студэнцкага самакіравання, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
ШАГ 2. «МЫ РАЗВАЖАЕМ». Мэта - развіццё крытычнага мыслення, умення аналізаваць атрыманую інфармацыю, фармуляваць і выказваць уласныя меркаванні па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці. Пры наяўнасці запрошаных гасцей (прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады, мясцовых органаў кіравання, дэпутатаў) у ходзе размовы з госцем удзельнікі задаюць загадзя падрыхтаваныя пытанні ў фокусе тэматыкі мерапрыемства. Пры адсутнасці спецыяльна запрошанага госця вядучы арганізуе абмеркаванне інфармацыі, прадстаўленай на першым этапе мерапрыемства.
ШАГ 3. «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ». Мэта - фарміраванне ўмення разумець узаемасувязь паміж асабістай грамадзянскай ініцыятыўнасцю і дабрабытам краіны. У ходзе рэалізацыі удзельнікі на аснове аналізу атрыманай інфармацыі робяць высновы, дзеляцца вопытам дзейнасці па рэалізацыі сацыяльных праектаў і ініцыятыў, уносяць прапановы па ўдзелу ў грамадскім жыцці свайго рэгіёна, сваёй малой радзімы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter