Квэст-дэтэктыў


Гатовы акунуцца ў прыгоды з галавой?

Па усім пытанням звяртацца да Уладзіслава Пішчыка.

12

Cтудэнцкi савет унiверсiтэта запрашае ўсіх на восеньскі Квэст-дэтэктыў. Вас чакае цікавы сюжэт, на працягу якога вы паўдзельнічаеце ў загадкавых прыгодах. Квэст адбудзецца 28 кастрычніка ў 18:00 у холе ўвахода з боку праспекта Перамогі.

Вы зможаце акунуцца ў загадкавую і казачную атмасферу і з камандай разблытваць усе сюжэтныя хітрыкі. У той жа час - праверыць свой узровень беларускай мовы, бо квэст беларускамоўны. Але не пужайцеся гэтага, калі будуць праблемы, вам падкажуць. І з квэста вы вынясеце не толькі добрыя эмоцыі, а яшчэ і новыя словы нашай роднай мовы.

Удзельнічаць могуць каманды з чатырох чалавек. Тэматычныя касцюмы вітаюцца. Паспяшайце, удзельнічаць могуць толькі шэсць каманд!!!

Па усім пытанням звяртацца да Уладзіслава Пішчыка.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter