Квэст-дэтэктыў


Гатовы акунуцца ў прыгоды з галавой?

12

Cтудэнцкi савет унiверсiтэта запрашае ўсіх на асеннi Квэст-дэтэктыў. Вас чакае цікавы сюжэт, на працягу якога вы паўдзельнічаеце ў загадкавых прыгодах. Квэст  адбудзецца 28 кастрычніка ў 18:00 у холе ўвахода з боку праспекта Перамогі.

Вы зможаце ахунуцца ў загадкавую і казачную атмасферу і з камандай разблытваць усе сюжэтныя хітрыкі. У той жа час праверыць свой узровень беларускай мовы, бо квэст беларускамоўны. Але не пужайцеся гэтага, калі будуць праблемы, вам падкажуць. І з квэста вы вынясеце не толькі добрыя эмоцыі, а яшчэ і новыя словы нашай роднай мовы.

Удзельнічаць могуць каманды з чатырох чалавек. Тэматычныя касцюмы вітаюцца. Паспяшайце, удзельнічаць могуць толькі шэсць каманд!!!

Па усім пытанням звятрацца да Уладзіслава Пішчыка.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter