Дата стварэння: 17 снежня 2001 г.
Дасягненні з моманту стварэння:
- распрацоўка нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе сістэму бухгалтарскага ўліку на прадпрыемствах;
- пошук шляхоў аптымізацыі сістэмы падаткаабкладання арганізацый;
- распрацоўка метадалогіі калькулявання сабекошту прадукцыі (работ, паслуг);
- вызначэнне шляхоў зніжэння сабекошту прадукцыі, распрацоўка канкурэнтнай цэнавай стратэгіі;
- фарміраванне фінансавай мадэлі суб'ектаў гаспадарання пры розных варыянтах іх функцыянавання;
- распрацоўка метадалогіі разліку прадукцыйнасці працы.
Напрамкі дзейнасці:
- распрацоўка метадалогіі і правядзенне аналізу эфектыўнасці работы суб'ектаў гаспадарання;
- даследаванне сучасных тэндэнцый у галіне павышэння эканамічнай эфектыўнасці работы прадпрыемстваў;
- распрацоўка метадалогіі бухгалтарскага і падатковага ўліку на прадпрыемствах;
- даследаванне фінансавых і эканамічных узаемаадносін суб'ектаў гаспадарання з дзяржавай.