Галоўныя задачы ветэранскай арганізацыі заключаюцца ў тым, каб арганізаваць пасільны творчы ўдзел ветэранаў, выкарыстоўваючы іх веды і багаты жыццёвы і вытворчы вопыт:
- у жыцці калектыву ВНУ;
- у гісторыка-патрыятычным выхаванні моладзі сумесна з БРСМ;
- ў прапагандзе слаўных традыцый універсітэта;
- ў аказанні маральнай і матэрыяльнай дапамогі ветэранам.
Пастаянна ў планы работ Савета ўносіўся пункт: «Друк артыкулаў у газеце «Весці БелДУТа»пра ўдзельнікаў ВАВ, іх подзвігі на франтах і пры аднаўленні народнай гаспадаркі, а таксама асвятленне жыццёвага шляху юбіляраў БелДУТа». У гэтай працы непасрэдны ўдзел прымаюць члены Савета ветэранаў.
Штогод у лютым месяцы Савет ветэранаў на сваім пасяджэнні заслухоўвае даклад Старшыні Савета аб выкананні планавых задач мінулага года, разглядае і зацвярджае план работы на наступны год. Гадавыя планы работ выконваюцца цалкам.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter