Вучэбна-метадычны аддзел з'яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем універсітэта, якое ажыццяўляе планаванне, арганізацыю, каардынацыю, улік і кантроль дзейнасці кафедраў згодна з патрабаваннямі вышэйшай школы. Вучэбна-метадычны аддзел падпарадкоўваецца першаму прарэктару, прарэктару па вучэбнай рабоце. У сваёй дзейнасцi вучэбна-метадычны аддзел кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Статутам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.
Асноўныя задачы вучэбна-метадычнага аддзела
- Арганізацыя, планаванне, аператыўнае кіраванне і ўдасканаленне вучэбнай і метадычнай работы ва ўніверсітэце.
- Распрацоўка і няспынная актуалізацыя нарматыўных дакументаў, накіраваных на рэалізацыю адзінай адукацыйнай палітыкі пры падрыхтоўцы інжынерных і эканамічных кадраў па спецыяльнасцях універсітэта.
- Комплексная ацэнка забяспечанасці вучэбнага працэсу метадычнымі распрацоўкамі.
- Каардынацыя дзейнасці факультэтаў, кафедраў і структурных падраздзяленняў па вучэбна-метадычнай рабоце і па ўкараненні новага зместу адукацыйных праграм.
- Аналіз зместу навучальнага працэсу, кантроль укаранення прагрэсіўных тэхналогій на кафедрах.
- Удасканаленне вучэбных планаў, выпрацоўка рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню аўдыторнага фонду і навучальнага бюджэту часу.
- Перспектыўнае планаванне і каардынацыя бягучай вучэбна-метадычнай работы падраздзяленняў.
- Павышэнне эфектыўнасці навучальнага працэсу і якасці навучання.
- Удзел у правядзенні работ па стандартызацыі ўніверсітэта, кантроль іх выканання. Арганізацыя распрацоўкі нарматыўных дакументаў, іх нармакантроль.
Праца вучэбна-метадычнага аддзела БелДУТа неаддзельная ад дзейнасці ВНУ ў дасягненні асноўнай мэты – выканання дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку спецыялістаў у адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі галін ведаў, маральнымі прынцыпамі. Пад кіраўніцтвам першага прарэктара намаганні вучэбна-метадычнага аддзела накіраваны на аптымізацыю і выніковасць навучальных планаў і праграм, забеспячэнне ўмоваў навучання, развіццё творчай асобы студэнтаў, стымуляванне ў моладзі індывідуальных здольнасцяў ва ўсіх відах вучэбна-навукова-вытворчай дзейнасці.
Вучэбна-метадычным аддзелам сумесна з метадычнымі камісіямі факультэтаў вядзецца мэтанакіраваная работа па рацыянальным выкарыстанні бюджэту навучальнага часу, скарачэнні загрузкі студэнтаў, уводзяцца дысцыпліны Савета ВНУ і па выбары студэнтаў. Для забеспячэння рытмічнасці ў вучобе графік вучэбна-вытворчага працэсу прадугледжвае лекцыйны і заліковы тыдні. Навучальныя расклады лекцыйных тыдняў, семестраў, заліковых тыдняў, экзаменацыйных сесій, дзяржаўных экзаменаў, вытворчых практык, абароны дыпломных праектаў і іншага складаюцца з улікам патрабаванняў сучаснай псіхалогіі і педагогікі, а таксама медыцынскіх паказанняў.
Адбываецца далейшая інтэграцыя навучальнага працэсу з вытворчасцю. Адукацыйныя стандарты і навучальныя планы праходзяць узгадненне з Беларускай чыгункай і іншымі ведамствамі, расце колькасць вытворцаў у складах дзяржаўных экзаменацыйных камісій, адкрываюцца філіялы кафедраў на прадпрыемствах. Прыкметная тэндэнцыя – прыцягненне да навучальнага працэсу вядучых спецыялістаў транспарту і будаўніцтва, эканамістаў і інш.
Укараненне стандартаў новага пакалення ў кампетэнтнасным фармаце прадугледжвае інавацыйныя формы арганізацыі навучальнага працэсу. Ва ўніверсітэце вядуцца працы па стварэнні комплекснай мадэлі планавання навучальнага працэсу. Сістэмная рэалізацыя такога праекта прадугледжвае аб'яднаць у Лакальна-вылічальную сетку ўзаемазвязаныя і ўзаемадапаўняльныя базы дадзеных «Навучальныя планы», «Навучальныя праграмы дысцыплін» , «Вучэбная нагрузка», «Кантынгент студэнтаў», «Кадры. Прафесарска-выкладчыцкі склад», «Аўдыторны фонд», «Навучальныя расклады» і «Кнігазабяспечанасць», якія былі задзейнічаныя ў планаванні і забеспячэнні працэсу навучання.
Дастаткова функцыянальнай і ёмістай па інфармацыйных рэсурсах з'яўляецца задача «Навучальныя планы», распрацаваная ГПЗ ВЦ па пастаноўцы вучэбна-метадычнага аддзела. Створана АРМ метадыста вучэбна-метадычнага аддзела па фарміраванні электроннай базы вучэбных планаў усіх спецыяльнасцяў і спецыялізацый у стандартным фармаце. Праграма вынесена на цэнтральны сервер для прадастаўлення шырокага аспекту звестак карыстальнікам (дэканатам, кафедрам, бібліятэцы і інш.). А гэта – графік навучальнага працэсу, рабочыя навучальныя планы спецыяльнасцяў і акадэмічных груп, спісы кафедраў і замацаваных за імі дысцыплін у фармаце іх вывучэння, размеркаванне аўдытарнага фонду, аб'ёмы дысцыплін па семестрах і курсах, выбар дысцыплін чытаных упершыню, аб'яднанне патокаў чытання дысцыплін. Аўтаматызаваны працэс планавання і выканання вучэбнай нагрузкі, улік і пошук аўдыторый, планаванне штата УВП.
Супрацоўнікі вучэбна-метадычнага аддзела рэгулярна павышаюць кваліфікацыю ДУА «РІКВ», удзельнічаюць у семінарах і нарадах па вучэбна-метадычнай рабоце.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter