2025 год объявлен Годам добраўпарадкавання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў Указ №31, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.

Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).

Сярод такіх задач - стварэнне новых сучасных прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, далейшы рост даходаў насельніцтва, прымяненне справядлівай сістэмы цэнаўтварэння, павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу.

Павінны быць забяспечаны даступнасць і высокія стандарты адукацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё жыллёва-камунальнай, транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацый.

Паляпшэнню якасці жыцця людзей будзе садзейнічаць таксама далейшая дэбюракратызацыя, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і бізнес. Сярод задач - пашырэнне прынцыпаў здаровага ладу жыцця.

У прыярытэце пяцігодкі падтрыманне агульнанацыянальнага дыялогу, умацаванне інстытута сям'і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму, павышэнне палітычнай і прававой культуры, забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання.

Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і рэзультатыўнай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян. У сувязі з гэтым будзе прадоўжана фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання.

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. 

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі. 

Год добраўпарадкавання прызначаны аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. 

По материалам сайта president.gov.by

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter