Аршанскі каледж


Аршанскі каледж - філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» - адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Оршы, ён быў заснаваны ў кастрычніку 1929 года. За 90 гадовую гісторыю ён даў пуцёўку ў жыццё звыш 25 тысячам выпускнікоў. Сярод іх - былы начальнік Беларускай чыгункі Жэрэло Уладзімір Ільіч і яго першы намеснік Лапцінскі Уладзімір Міхайлавіч, былы міністр шляхоў зносін СССР Паўлоўскі Іван Рыгоравіч і многія іншыя.

orsha

Але каледж ганарыцца не толькі тымі, хто дасягнуў высокіх камандных пастоў, але і радавымі сваімі выпускнікамі, бо менавіта ад іх - дзяжурных, праваднiкоў, электрамеханікаў, пуцейцаў, водазабеспячэнцаў - залежыць і наша бяспека, і наш камфорт.

Прафесійная падрыхтоўка будучых чыгуначнікаў ажыццяўляецца ў 24 спецыялізаваных кабінетах і ў 16 лабараторыях вопытнымі выкладчыкамі вышэйшай і I катэгорыi. У цяперашні час у каледжы вядзецца навучанне на дзённым і завочным аддзяленнях. На дзённым аддзяленні рыхтуюць спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:

  • «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» са спецыялізацыямі: «Кіраванне рухам на чыгуначным транспарце» і «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы на чыгуначным транспарце»;
  • «Электразабеспячэнне на чыгуначным транспарце»;
  • «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў" са спецыялізацыяй «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыгуначным транспарце»;
  • «Чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка»;
  • «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» са спецыялізацыяй «Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў».

З 1964 года ў каледжы працуе завочнае аддзяленне. У цяперашні час тут рыхтуюць спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:

  • «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце»;
  • «Чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка»;
  • «Электразабеспячэнне на чыгуначным транспарце».
  • «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў» са спецыялізацыяй «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыгуначным транспарце».
  • «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» са спецыялізацыяй «Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў».

 

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter