Брэсцкі каледж - філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Брэста.
У каледжы абсталяваны 54 навучальныя кабінеты. У працэсе навучання выкарыстоўваюцца лабараторыі перагонных і станцыйных прылад аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэарэтычных асноў электратэхнікі, валаконна-аптычных сістэм сувязі, кіравання рухам і многія іншыя. Усе яны абсталяваны сучаснай тэхнікай і вымяральнымі прыборамі. Абсталяваны тры камп'ютэрных класа з сучасным праграмным забеспячэннем, маюцца тры мабільных камп'ютэрных класа, у кожным навучальным кабінеце маецца сучаснае мультымедыйнае абсталяванне (інтэрактыўныя комплексы, мульцiборды).
На тэрыторыі каледжа размешчаны навучальны палігон, які ўяўляе з сябе станцыю з пуцявым развіццём, абсталяваную падлогавымі і паставымі прыладамі. Палігон прызначаны для выканання лабараторных і практычных работ, праходжання вучэбных практык навучэнцамі ўсіх спецыяльнасцяў. Першапачатковымі прафесійнымі ўменнямі і навыкамі навучэнцы авалодваюць у зварачных, электрамантажных, механічных і слясарных майстэрнях.
Для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, канцэртаў, конкурсаў выкарыстоўваецца актавая зала на 250 пасадачных месцаў. З багатай гісторыяй навучальнай установы можна пазнаёміцца ў музеі каледжа, адкрытым да 75-гадовага юбілею. Таксама ў каледжы адкрыты мемарыяльны пакой Аляксандра Дружэнi, выпускніка каледжа, які загінуў у Афганістане.
Заняткі па фізічнай культуры і здароўi, спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца ў спартыўнай зале каледжа. Для якаснага і рознабаковага авалодання ведамі да паслуг навучэнцаў прадастаўлена бібліятэка з бібліятэчным фондам больш за 46 тысяч кніг. Харчаванне навучэнцаў ажыццяўляецца ў сталовай на 80 пасадачных месцаў. Іншагароднім навучэнцам, якія маюць патрэбу ў жыллi, прадастаўляецца інтэрнат на 242 месцы. Размешчана яно ў цэнтры горада на вул. Гогаля.
У цяперашні час у каледжы навучаецца больш за 700 навучэнцаў вочнай дзённай і завочнай форм навучання. За гады існавання падрыхтавана больш за 21000 спецыялістаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter