Начальнік вылічальнага цэнтра

no foto 120

Рычкоў Аляксандр Уладзіміравіч

Тэлефон: +375 232 95 25 73

Цэнтр інфармацыйных сістэм і тэхнічнага забеспячэння


Цэнтр інфармацыйных сістэм і тэхнічнага забеспячэння (ЦІСіТЗ) з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (далей – універсітэт) і ажыццяўляе інфармацыйна-тэхнічную падтрымку адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай, адміністрацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ўніверсітэта на базе сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Асноўнай задачай ЦІСіТЗ з'яўляецца ўкараненне і суправаджэнне сучасных інфармацыйных тэхналогій для забеспячэння эфектыўнай работы па асноўных напрамках дзейнасці ўніверсітэта.

Задачы ЦІСіТЗ:

  • забеспячэнне машынным часам адукацыйнага працэсу;
  • праектаванне, укараненне сеткавых тэхналогій у адукацыйны працэс і кіраванне ўніверсітэтам;
  • адміністраванне вучэбнай, навуковай і кіраўніцкай сеткі ўніверсітэта;
  • сэрвіснае абслугоўванне камп'ютарных класаў ЦІСіТЗ;
  • правядзенне прафілактычных работ на ЦІСіТЗ;
  • рамонт камп'ютэрнай тэхнікі ЦІСіТЗ;
  • кантроль над выкарыстаннем камп'ютарных класаў ЦІСіТЗ падчас правядзення заняткаў і падчас вольнага доступу студэнтаў;
  • інсталяцыя сістэмнага праграмнага забеспячэння;
  • інсталяцыя прыкладнога праграмнага забеспячэння (па заяўках выкладчыкаў з прадастаўленнем праграмнага забеспячэння);
  • эксплуатацыя і абслугоўванне тэхнічных сродкаў навучання (ТСН);
  • дзяжурства пры паточных лекцыйных аўдыторыях, з мэтай падрыхтоўкі аўдыторый і апаратуры ТСН, замацаванай за групай, да працы на навучальных занятках;
  • правядзенне прафілактычных работ і рамонту ТСН ў замацаваных за ГТСН аўдыторыях;
  • абсталяванне па заяўках выкладчыкаў аўдыторый і кабінетаў універсітэта ТСН;
  • выраб фатаграфій для выкарыстання на вучэбных занятках;
  • правядзенне фотасесій па заяўках універсітэта;
  • эксплуатацыя, распрацоўка і ўкараненне праграм АСК ВНУ.

Функцыі ВЦ:

  • доступ у Інтэрнэт;
  • абслугоўванне паштовага сервера;
  • абслугоўванне камп'ютэрных класаў ЦІСіТЗ;
  • абслугоўванне лакальнай вылічальнай сеткі;
  • тэхнічнае абслугоўванне вылічальнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння;
  • інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў;
  • кансультатыўная дапамога ПВС ў выкарыстанні ТСН ў аўдыторыях ГТСН;
  • выраб фатаграфій для выкарыстання на вучэбных занятках;
  • выраб ілюстрацыйнага матэрыялу для адукацыйнага працэсу;
  • распрацоўка алгарытмаў і праграмнага забеспячэння для АСК ВНУ;
  • напаўненне, актуалізацыя і адміністраванне базы дадзеных АСК ВНУ;
  • забеспячэнне атрымання інфармацыі з базы дадзеных АСК ВНУ кіраўніцтвам і ўсімі падраздзяленнямі універсітэта;
  • падрыхтоўка інструкцый па працы з падсістэмамі АСК ВНУ і кансультаванне карыстальнікаў;
  • укараненне, суправаджэнне і ўдасканаленне падсістэм АСК ВНУ.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter