Прыярытэтныя навуковыя напрамкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту»


Навукова-даследчая дзейнасць ва ўніверсітэце звязаная з развіццём фундаментальных і пошукавых даследаванняў, рашэннем прыкладных праблем транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь, стварэннем новай тэхнікі, тэхналогій, матэрыялаў і ажыццяўляецца па прыярытэтных навуковых напрамках:

  1. Бяспека функцыянавання транспартных сістэм.
  2. Прагназаванне развіцця транспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
  3. Распрацоўка нарматыўнай дакументацыі ў галіне транспартнай дзейнасці.
  4. Распрацоўка інтэлектуальных сістэм і інфармацыйных тэхналогій перавозачнага працэсу.
  5. Экалагічны маніторынг; ахова навакольнага асяроддзя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.
  6. Эканоміка, тарыфы і рынак транспартных паслуг.
  7. Надзейнасць, даўгавечнасць, дыягностыка і прагназаванне рэсурсу сродкаў транспарту, элементаў будаўнічых канструкцый.
  8. Тэхналогія, фізіка, хімія і механіка кампазіцыйных матэрыялаў і пакрыццяў.
  9. Элекрамагнітная сумяшчальнасць мікраэлектронных сістэм кіравання адказнымі тэхналагічнымі працэсамі.
  10. Праектаванне будынкаў, збудаванняў і BIM-тэхналогіі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter