Рэгістрацыя на ЦТ-2020
Месца рэгістрацыі: г. Гомель, вул. Кірава, 34, (Уваход з боку вул. Карповіча), 106.
Тэлефоны «гарачай лініі»
8 (0232) 95-28-02, 95-32-01, +375 (44) 588-48-08
Інфармацыя аб рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні 2020 года.
У 2020 годзе змяняецца схема рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ).
Пры рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ абітурыент падае заяву па свайму выбару на адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь.
Форма заявы для ўдзелу ў ЦТ 2020 года (на рускай і беларускай мовах) размешчана на сайце УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» (РІКВ) па адрасе: www.rikc.by.
Заява павінна быць запоўненая ў электронным выглядзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі (інструкцыя размешчана на сайце РІКВ) і дасланая з асабістага электроннага адрасу абітурыента ў перыяд з 2 траўня да 1 чэрвеня 2020 года (да 18.00) на адрас электроннай пошты аднаго з пунктаў рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ. Адрасы электроннай пошты пунктаў рэгістрацыі, куды неабходна адправіць заяву, размешчаны на сайце РІКВ.
Ўзор запаўнення заявы для ўдзелу ў ЦТ і інструкцыя па запаўненні заявы размешчаны на сайце РІКВ.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter