Дэкан факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій

shibolovich by

Шыбаловiч Валерыя Валер'еўна

Тэлефон: +375 232 95 21 71
Тэлефон: +375 232 30 64 30
е-mail: gef@bsut.by
Вучоная ступень: кандыдат эканамічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў дзённай формы навучання.

Студэнты атрымліваюць глыбокія веды тэорыі і практыкі арганізацыі бухгалтарскага ўліку, аналізу, падаткаабкладання і аўдыту на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці з выкарыстаннем сучаснай вылічальнай тэхнікі і міжнародных стандартаў. Яны валодаюць ведамі прававых асноў прадпрымальніцтва і камерцыйнай дзейнасці, тэорыі грашова-крэдытных і фінансавых адносін, менеджменту і сучасных камп'ютэрных тэхналогій, здольныя ў самыя кароткія тэрміны адаптавацца на вытворчасці. Падрыхтоўка спецыялістаў на факультэце ажыццяўляецца з выкарыстаннем сусветнага вопыту кіравання эканамічнымі працэсамі, актыўным ужываннем прагрэсіўных метадаў і мадэляў прагназавання.

 

obch inf

Студэнты факультэта актыўна займаюцца навуковай працай. Многія з іх прымаюць актыўны ўдзел у штогадовых студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях, у рэспубліканскіх конкурсах на лепшую студэнцкую навуковую работу. Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў кафедраў факультэта вызначана профілем падрыхтоўкі спецыялістаў і патрэбамі народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі і г.д.

Адным з найважнейшых напрамкаў факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій з'яўляецца выхаваўчая і ідэалагічная праца.

Студэнты факультэта паспяхова выступаюць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўніверсітэце: «Давайце пазнаёмімся», «А, ну-ка, першакурснік», турнір «За Прыгожых дам», у конкурсе агітбрыгад «За здаровы лад жыцця». А таксама раённых, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх - «Дзень горада», «Сожскі карагод», «Вясновы тыдзень дабра», «Студэнцкi тыдзень», у літаратурных конкурсах, конкурсах бiзнес-праектаў, «Фотакрос» і г.д.

Студэнты і выкладчыкі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях «Чараўніцтва на Каляды», «Збяром партфель у школу», «Сэрца аддаю дзецям», «Дзень пажылых людзей», «Вясновы тыдзень Дабра», аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы .

Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій аказвае шэфскую дапамогу Гомельскаму дзяржаўнаму дому дзіцяці. Праводзяцца валанцёрскія акцыі па ўборцы прылеглай тэрыторыі, музычна-забаўляльныя праграмы і гульні на свежым паветры. Аказваюць дапамогу Гомельскаму абласному цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Калектыў факультэта шэфствуе над мемарыялам у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна.

На факультэце працуе «Школа куратара». З куратарамі акадэмічных груп арганізоўваюцца сустрэчы і гутаркі з псіхолагамі на тэмы: «Вучыся студэнт», «Экстрэмісцкія настроі ў студэнцкім асяроддзі», «Метады актывізацыі работы куратараў», «Я - асоба», «Працэс сацыялізацыі асобы» і інш.

На факультэце працуе «Школа куратара». З куратарамі акадэмічных груп арганізоўваюцца сустрэчы і гутаркі з псіхолагамі на тэмы: «Вучыся студэнт», «Экстрэмісцкія настроі ў студэнцкім асяроддзі», «Метады актывізацыі работы куратараў», «Я - асоба», «Працэс сацыялізацыі асобы» і інш.

Выкладчыкі факультэта праводзяць мерапрыемствы выхаваўчага і ідэалагічнага характару: культпаходы ў тэатры, экскурсіі ў музеі, сустрэчы з ветэранамі ўніверсітэта і Вялікай Айчыннай вайны, беларускімі пісьменнікамі, круглыя сталы па актуальных праблемах гісторыі і сучаснасці Беларусі, філасоўскім, маральным, паліталагічным і ідэалагічным праблемам.

Цікавыя мерапрыемствы выхаваўчага характару праводзяць выкладчыкі кафедры «Славянскiя i рамана-германскiя мовы». Гэтыя мерапрыемствы прысвечаны юбілейным датам вядомых пісьменнікаў і паэтаў, краязнаўству, розным святочным датам. Нашы студэнты атрымліваюць дыпломы на Міжнародным конкурсе студэнцкіх праектных работ на замежных мовах.

diplom eremeychik diplom fedyshina diplom zayceva

Традыцыйным становіцца ўдзел у правядзенні Адкрытага міжнароднага чэмпіянату «Моладзь у прадпрымальніцтве».

 

foto1

 

Кафедры «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Эканоміка транспарту» i «Мытная справа» праводзяць вялікую колькасць круглых сталоў і гутарак на тэмы «Прэстыж абранай прафесіі», «Роля адукацыі ў сучасным грамадстве», «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі», «Перспектывы развіцця эканомікі Беларусі» і інш. Арганізоўваюць сустрэчы з выпускнікамі факультэта, прадстаўнікамі прафесій, экскурсіі на прадпрыемствы і г. д. Кафедра «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» штогод рыхтуе студэнтаў для ўдзелу ў Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі рэгіянальных універсітэтаў «Студэнцкая навуковая зіма».

Выкладчыкі кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» на ўсіх факультэтах чытаюць лекцыйныя курсы «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Праводзяць канферэнцыі, круглыя сталы і гутаркі на актуальныя тэмы: «Праблемы дэмакратызацыі ў сучасным свеце», «Беларусь на шляху пераменаў», «Каляровыя» рэвалюцыі - каму гэта выгадна?», «Гомель у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гомельскае падполле», арганізоўваецца прагляд фільмаў з далейшым абмеркаваннем «Звычайны фашызм», «Брэсцкая крэпасць», «Невядомая вайна», «Бітва за Днепр», «Парад Перамогі» і інш.

На працягу навучальнага года студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у спартыўных вечарах, інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-Рынг», у якіх займаюць прызавыя месцы.

Візітнай карткай факультэта з'яўляецца правядзенне Тыдня эканаміста. У рамках гэтага тыдня кафедрамі факультэта сумесна са студэнтамі праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў выхаваўчага і ідэалагічнага характару. Заключным этапам гэтага мерапрыемства з'яўляецца правядзенне Вечара эканаміста, на якім ўзнагароджваюцца лепшыя студэнты факультэта. На падставе апытання студэнтаў выкладчыкі факультэта атрымліваюць дыпломы ў намінацыях, такіх як самы вопытны, самы перспектыўны, самы патрабавальны і інш.

Сталі традыцыйнымі паездкі студэнтаў на экскурсіі ў Чырвоны Бераг на мемарыял, у г. Мазыр, г. Кіеў, г. Мінск і інш.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter