Дэкан факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій

shibolovich by

Шыбаловiч Валерыя Валер'еўна

Тэлефон: +375 232 95 21 71
Тэлефон: +375 232 30 64 30
е-mail: gef@bsut.by
Вучоная ступень: кандыдат эканамічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Выпускнікі факультэта па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»«Камерцыйная дзейнасць» здольныя ў самыя кароткія тэрміны адаптавацца на вытворчасці, арганізаваць і ўзначаліць ўлікова-фінансавыя службы прадпрыемстваў і арганізацый, праводзіць глыбокі і ўсебаковы эканамічны аналіз дзейнасці і фінансавага стану суб'ектаў гаспадарання, правесці рэвізію і аўдыт гаспадарчай дзейнасці, працаваць фінансістамі, эканамістамі, мэнэджарамі ў галіне ўліку і фінансаў; па спецыяльнасці «Мытная справа» змогуць ажыццяўляць прафесійную дзейнасць у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь: працаваць спецыялістамі рознага ўзроўню ў сістэме мытнага кантролю і кіравання, а таксама спецыялістамі па мытнаму афармленню суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Набытая агульнаадукацыйная і прафесійная падрыхтоўка выпускнікоў факультэта дазваляе ім працаваць на пасадах:

  • галоўных бухгалтараў, іх намеснікаў;
  • рэвізораў і аўдытараў;
  • спецыялістаў дзяржаўных кантрольных, фінансавых і падатковых органаў;
  • менеджэраў па ўліку і фінансах;
  • спецыялістаў органаў дзяржаўнай статыстыкі, міністэрстваў, ведамстваў, навукова-даследчых устаноў і ўстаноў адукацыі;
  • спецыялістаў лагістычных цэнтраў.