Першасная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта з'яўляецца некамерцыйнай грамадскай арганізацыяй з правам юрыдычнай асобы, у цяперашні у яе складзе 1145 працуючых членаў прафсаюза і 195 непрацуючых ветэранаў. Першасная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах» і Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый, кіруецца пастановамі і распараджэннямі вышэйстаячых прафсаюзных органаў: Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, Рэспубліканскага камітэта аб'яднанай галіновай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Аб'яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, а таксама Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Гомельскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.