Аказанне матэрыяльнай дапамогі


Аказанне матэрыяльнай дапамогі найбольш патрабуючым сябрам прафсаюза з'яўляецца адной з формаў сацыяльнай падтрымкі супрацоўнікаў з боку прафсаюзнага камітэта.

Прафкамам распрацавана і штогод у перазацвярджаюцца са зменамі і дапаўненнямі Палажэнне аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БелДУТа. У адпаведнасці з Палажэннем заяву аб аказанні матэрыяльнай дапамогі падаецца на імя старшыні прафкама з хадайніцтвам прафгрупарга падраздзялення ад імя ўсёй прафгрупы і з абавязковым прыкладаннем дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць у атрыманні матэрыяльнай дапамогі.

У 2016 г. матэрыяльная дапамога была аказана 193 членам прафсаюза на суму 4851 руб. (48 млн. 510 тысячаў рублёў да дэнамінацыі), у 2017 г. матэрыяльную дапамогу ад прафсаюзнага камітэта атрымалі 181 член прафсаюза на суму 5505 руб. У 2016 і 2017 гг. матдапамога аказвалася па наступных асноўных прычынах: па смерці блізкага сваяка - 59 чал., сябрам прафсаюза па нараджэнні дзіцяці - 40 чал., у сувязі з працяглай хваробай і неабходнасцю куплі дарагіх лекаў - 109 чал., шматдзетным бацькам і бацькам-адзіночкам - 47 чал . Традыцыяй стала правядзенне прафкамам дабрачыннай акцыі «Дапаможам сабраць партфель першакласніку». У 2016 і 2017 гг. у рамках гэтай акцыі матдапамогу атрымалі 77 членаў прафсаюза. Аказвалася матэрыяльная дапамога і па іншых дакументальна абгрунтаваным прычынах.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter