Навуковы кіраўнік НДЛ «ДВДБМіК»

vasilev

Васільеў Аляксандр Анатольевіч

Тэлефон: +375 232 31 92 19
Факс: +375 232 31 92 19
е-mail: nil_skoif@mail.ru
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Для правядзення даследаванняў у галіне дыягностыкі і ацэнкі рэсурсу элементаў будаўнічых канструкцый на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту 5 лютага 1991 г. была створана НДЛ «Механіка грунтоў, падставы і падмуркі», рэарганізаваная ў 2001 годзе ў НДЛ «Будаўнічыя канструкцыі, падставы і падмуркі». Яе першым навуковым кіраўніком быў д.т.н., прафесар І.А. Кудраўцаў, чыё імя лабараторыя носіць з 2007 г.

У 2019 годзе лабараторыя была перайменавана ў НДЛ «Дыягностыка, выпрабаванне і даследаванне будаўнічых матэрыялаў і канструкцый» імя праф. I.А.Кудраўцава.

З 2009 года НДЛ функцыянуе пры кафедры «Прамысловыя і грамадзянскія збудаванні». У цяперашні час яе навуковым кіраўніком з'яўляецца загадчык кафедры «Прамысловыя і грамадзянскія збудаванні», к.т.н., дацэнт Васільеў Аляксандр Анатольевіч.

Васільеў Аляксандр Анатольевіч з'яўляецца членам Тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ў галіне архітэктуры і будаўніцтва «Эксплуатацыя, абследаванне, рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў» (ТКС 12), а таксама прадстаўніком БелДУТа ў экспертным савеце па каардынацыі, удасканаленні і павышэнню навукова-тэхнічнага ўзроўню работ у галіне абследавання будынкаў і збудаванняў пры Дзяржаўным прадпрыемстве «ІНСТЫТУТ НДПТІБ імя Атаева С.С.».

Навукова-даследчая лабараторыя «ДВДБМiК» з 1999 года з'яўляецца першай будаўнічай арганізацыяй у Гомельскай вобласці, акрэдытаванай на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО / МЭК 17025-2007..

Права правядзення выпрабаванняў, вобласць дзейнасці, тэхнічная кампетэнтнасць і незалежнасць НДЛ «ДВДБМiК» БелДУТа засведчаны атэстатам акрэдытацыі (Certificate of Accreditation) №BY/112.1.0932, выдадзеным Гомельскім цэнтрам стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

НДЛ праводзіць выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў і канструкцый у адпаведнасці з «Вобласцю акрэдытацыі».

Права на выкананне работ па абследаванню будынкаў і збудаванняў засведчана атэстатам адпаведнасці № 0000024-АБ.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter