Рашэнне аб стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» (далей - РГА «Белая Русь») прынята ўстаноўчым з'ездам 17 лістапада 2007 года.
РГА «Белая Русь» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 снежня 2007 года.
Старшыня РГА «Белая Русь» - Раманаў Алег Аляксандравіч.
Юрыдычны адрас РГА «Белая Русь»: 220034, г. Мінск, вул. М. Фрунзе, 5, п. 300.
У аснове стварэння і развіцця «Белай Русі» была і застаецца прыхільнасць палітычнаму курсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Члены аб'яднання з'яўляюцца яго актыўнымі і паслядоўнымі прыхільнікамі.
Мэтамі дзейнасці РГА «Белая Русь» з'яўляюцца:
- Пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін адчувае сябе свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб'ёме.
- Аб'яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
- Фарміраванне палітычнай свядомасці грамадзян у адпаведнасці з палажэннямі праграмы РГА «Белая Русь» і давядзенне іх кансалідаванага волевыяўлення да дзяржаўных і палітычных інстытутаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter