Як ўступіць у РГА «Белая Русь»

 

Калі вы падзяляеце Праграму РГА «Белая Русь» і прызнаеце яго Статут, неабыякавыя да лёсу нашай Радзімы і жадаеце прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны - Вы можаце стаць членам «Белай Русі».

Важна: Членамі РГА «Белая Русь» могуць быць дзеяздольныя  грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

 

Каб уступіць у РГА «Белая Русь», неабходна:

Крок 1. Звярнуцца ў першасную арганізацыю па месцы працы або, пры адсутнасці першаснай арганізацыі па месцы працы, у першасную арганізацыю, створаную пры тэрытарыяльнай (раённай (гарадской)) арганiзацыi па месцы Вашай працы або Вашага пераважнага пражывання.

Крок 2. Напісаць заяву аб прыёме ў РГА «Белая Русь».

Крок 3. Атрымаць дзве рэкамендацыі членаў аб'яднання.

Двое членаў «Белай Русі», якія да моманту падачы Вамі заявы ўжо ведаюць Вас як актывіста, патрыёта, які ўсведамляе адказнасць перад краінай, на заяве ў раздзеле «Рэкамендацыі» ставяць свае подпісы і расшыфроўваюць іх.

Крок 4. Падаць заяву на разгляд Агульнага сходу першаснай арганізацыі або, пры колькасцi першаснай арганізацыі больш за 50 чалавек, Савета першаснай арганізацыі.

Крок 5. На Агульным сходзе (пасяджэнні Савета) першаснай арганізацыі адбываецца галасаванне па Вашай кандыдатуры. Пасля гэтага Вы становіцеся членам аўтарытэтнага, найбуйнейшага ў Рэспубліцы грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Крок 6. Членскі білет ўручаецца пасля афармлення і рэгістрацыі Вашых уліковых дакументаў у раённай (гарадской) арганізацыі. Часта гэта адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы, на масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца РГА «Белая Русь».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter