ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»

28 ліпеня 2004 года створана Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». Старшынёй аб'яднання абраны рэктар УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Песціс Вітольд Казіміравіч.

У траўні 2007 года Савет Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняў зварот да грамадскасці краіны стварыць у кожным абласным цэнтры і г.Мінску грамадскую арганізацыю «Белая Русь».

У чэрвені 2007 года прайшлі ўстаноўчыя сходы па стварэнні грамадскага аб'яднання «Белая Русь» ва ўсіх абласцях і г. Мінску.

15 чэрвеня 2007 года створана Гомельскае абласное патрыятычнае аб'яднанне «Белая Русь». Старшынёй абрана рэктар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажыўкааперацыі Навумчык Ала Аляксандраўна.

2 ліпеня 2007 года адбылося пасяджэнне ініцыятыўнай групы па стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

На працягу ліпеня 2007 года прайшлі ўстаноўчыя сходы па стварэнні грамадскіх арганізацый «Белая Русь» у большасці гарадоў, раённых цэнтраў краіны.

31 кастрычніка 2007 года адбылася пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Ўстаноўчага з'езда РГА «Белая Русь». Старшынёй аргкамітэта абраны Гумінскі В.А. - Старшыня Мінскага абласнога грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

У лістападзе 2007 года ва ўсіх абласцях і г. Мінску прайшлі пазачарговыя Канферэнцыі грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь», на якіх было прынята рашэнне аб рэарганізацыі абласных, Мінскага гарадскога грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» у Рэспубліканскае грамадскага аб'яднанне «Белая Русь» шляхам іх зліцця.

На Канферэнцыях прайшлі абмеркавання праекта Статута РГА «Белая Русь», былі абраныя дэлегаты на Устаноўчы з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

17 лістапада 2007 года ў малой зале Палаца Рэспублікі адбыўся Устаноўчы з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

11 снежня 2007 года Рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» зарэгістравана рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 01963.

15 жніўня 2008 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны афіцыйны геральдычны сімвал РГА «Белая Русь».

Першасная арганізацыя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» створана ў 2008 годзе.

З 2008 па 2012 год старшынёй першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» з'яўляўся прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Генадзьевіч Самодум.

З 2012 года па сакавік 2017 год першасную арганізацыю узначальваў дырэктар ІПК і ПК Аляксандр Георгіевіч Зянкевіч.

З 29 сакавіка 2017 года старшынёй першаснай арганізацыі БелДУТа РГА «Белая Русь» абраны дэкан механічнага факультэта Яўген Пятровіч Гурскі.

У цяперашні час першасная арганізацыя «БелДУТ» Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» налічвае 270 членаў.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter