Навуковы кіраўнік НДЛ «ГКРТ»

Elovoy

Елавой Іван Аляксандравіч

Тэлефон: +375 232 95 21 26
е-mail: gkrt@inbox.ru
Вучоная ступень: доктар эканамічных навук
Вучонае званне: прафесар

2 сакавіка 1998 г. у складзе БелIIЧТа (цяпер БелДУТ) была створана навукова-даследчая лабараторыя «Грузавая, камерцыйная работа і тарыфы» (НДЛ ГКРТ). Кіраўніком лабараторыі прызначаны Елавой І.А.

З 1 чэрвеня 1998 г. дадзеная лабараторыя ўключана ў структуру Цэнтра комплексных транспартных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У цяперашні час у НДЛ «ГКРТ» працуюць: навуковыя супрацоўнікі Асіпенка Л.У., Патылкiн Я.М., інжынеры Петрачкоў С.А. і Ганчар М.А., а таксама выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры «КГКР».

foto obch

Мэтамі лабараторыі з'яўляюцца правядзенне навукова-тэхнічных і эканамічных даследаванняў і выкананне практычных распрацовак па праблемах удасканалення кіравання грузавой і камерцыйнай работай, удасканалення тарыфнай палітыкі, вызначэння тарыфаў на грузавыя і пасажырскія перавозкі, распрацоўкі нарматыўнай і прававой дакументацыі, узаемадзеяння станцый чыгункі з пуцямi несупольнага карыстання прамысловых прадпрыемстваў і іншыя.

Атрыманыя за час дзейнасці НДЛ ГКРТ вынікі навукова-даследчай работы выкарыстоўваюцца Беларускай чыгункай, яе структурнымі падраздзяленнямі, грузаадправіцелямi, грузаатрымальнікамi і пасажырамі пры рэгуляванні адносін, звязаных з ажыццяўленнем чыгуначных перавозак і аказаннем транспартна-экспедыцыйных паслуг, а таксама прамысловымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter