Навуковы кіраўнік НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам»

erofeev

Ерафееў Аляксандр Аляксандравіч

Тэлефон: +375 232 95 20 73
Тэлефон: +375 232 31 93 21
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

З 1999 года на кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» працуе НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам» (НДЛ «КПП»), якая ў бягучы момант з'яўляецца адной з вядучых ва ўніверсітэце. Кіруе НДЛ «КПП» кандыдыат тэхнічных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай працы Ерафееў А.А.

У складзе навуковых творчых калектываў у НДЛ «КПП» працуюць усе выкладчыкі кафедры, а на сталай падставе – с.н.с Казлоў У. Г., н.с. Бік-Мухаметава В.І., м.н.с. Страдомскі М.Ю. і інжынер Сідаровіч Ю. С.

НДЛ «КПП» актыўна займаецца вырашэннем актуальных задач эксплуатацыйнай работы на Беларускай чыгунцы.

Асноўныя навуковыя тэмы НДЛ «КПП», што выкананы па замове Беларускай чыгункі, у апошнія гады звязаны з распрацоўкай тэхналогіі працы Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП), тэхналогіі Цэнтра кіравання мясцовай працай (ЦКМП), тыповых тэхналагічных працэсаў працы сартавальнай, участковай і грузавой станцыі, іх практычнай адаптацыяй у тэхналагічных працэсах працы станцый Мінск-Сартавальны, Калій, Асіповічы, Орша, Маладзечна, Магілёў і іншых; стварэннем інфармацыйна-аналітычных сістэм тэхнічнага нармавання, шматфактарнага аналізу, планавання эксплуатацыйнай работы чыгункі; развіццё метадычных асноў арганізацыі вагонапатокаў і руху цягнікоў; абгрунтаваннем і распрацоўкай інавацыйных лагістычных тэхналогій перавозкі грузаў на палігоне дарогі; фармаваннем нарматыўнай базы Беларускай чыгункі.

За 20 лет працы НДЛ «КПП» выканана больш за 200 навукова-даследчых і практычных работ, вынікі якіх былі ўкаранёныя ў дзейнасць прадпрыемстваў і на працоўных месцах Беларускай чыгункі і яе структурных падраздзяленняў.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter